У нядзелю, 6 мая, дудары наведалі касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзеле, дзе прынялі ўдзел у святой Імшы. Наведванне Удзелаўскага касцёла ўваходзіла ў праграму Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які прайшоў у гэтым годзе на Глыбоччыне ўжо ў другі раз. Фэст праходзіць дзякуючы ініцыятыве Віталя Воранава, дзядуля і бабуля якога былі жыхарамі Удзела. У іх прайшло маленства Віталя, ...
Читать далее »Веснік-відэа
У Глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі Беразвечча
Гэта адбылося ў нядзелю 29 красавіка. Выставу прэзентаваў глыбоцкі краязнаўца Юры Калбасіч. Яе адкрыццё звязанае з тым, што 30 красавіка споўнілася 380 гадоў, як кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV зацвердзіў тастамент Язэпа Корсака, у якім ён завяшчаў частку сваіх уладанняў для кляштара манахам-базыльянам у Беразвеччы. У другой палове XVIII стагоддзя тут быў пабудаваныя кляштар і храм у гонар Раства Багародзіцы ...
Читать далее »Айцец Часлаў Курэчка ў Пагошчы: “Калі ваша вера моцная, Бог робіць для вас цуды” (+відэа)
У Нядзелю Божай Міласэрнасці, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў 8 красавіка, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы, што ў Відзаўскім дэканаце, адзначылі адпустовы фэст. На ўрачыстасць у храме сабраліся вернікі парафіі, а таксама госці з Браслава, Глыбокага і іншых навакольных парафій. Прыбылі таксама святары: айцец Часлаў Курэчка з Росіцы, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, айцец Анджэй Бочар з ...
Читать далее »Відэавіншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2018
Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)
Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...
Читать далее »У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (+відэа)
Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)
У чацвер, 4 студзеня, у Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлееек, які праходзіць у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь з адзінаццаці парафій. Напачатку мерапрыемства канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які быў адказным за яго правядзенне, а таксама выконваў ролю вядоўцы, прадставіў журы конкурсу, якое складалася ў гэтым годзе ...
Читать далее »Мёры ў шаснаццаты раз правялі “Зорку Бэтлеему” (+відэа)
Такую назву носіць конкурс каляднай песні, які традыцыйна ладзіць Мёрская парафія. У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ў сераду, 3 студзеня ў Мёрскім раённым Доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Кшыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч. Ужо ад самай раніцы ў Мёры сталі прыбываць маладыя таленты з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім (+відэа)
Пастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка дыяцэзіі ў Глыбоцкую парафію за 11 год. Апошні раз, а гэта было 10 верасня 2006 года, візітаваў біскуп Уладзіслаў Блін. Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла. У нядзелю ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскім візітам парафію ў Пятроўшчыне
Візітацыя пастыра Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў суботу, 7 кастрычніка. Адметнасць парафіі ў Пятроўшчыне (Глыбоцкі дэканат) — знаходжанне тут дзіцячага лагеру, дзе кожны год праходзяць «Канікулы з Богам». Парафію абслугоўваюць айцы-францішкане, з якімі іерарх і прыбыў. Біскупа сустрэла шмат моладзі, прадстаўнікі якой паднеслі высокаму госцю каравай. Пасля сустрэчы распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег. На богаслужэнні прысутнічалі айцы-францішкане Яраслаў Банасяк ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!