Прэзентацыя зборніка песень “Песняй славім Цябе, Божа” кампазітара Ганны Шакола прайшла ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім 22 лістапада ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі. З гэтай нагоды падчас канцэрту Ганна Шакола разам з парафіяльным хорам “Ave Maria” выканалі песні, якія ўвайшлі ў зборнік: «Букет для Нябеснай Маці», «Бежмаванне», «Вялікдзень», «Музыка ў храме арганная», «Марыя — Панна з Галілея», ...
Читать далее »Веснік-відэа
У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)
На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...
Читать далее »Сустрэча Папы Францішка ў Аглоне (відэа)
Пантыфік наведаў Латвію 24 верасня гэтага года. Адным з пунктаў праграмы візіту Святога Айца было наведванне санктуарыя ў Аглоне, дзе Папа ўзначаліў cвятую Імшу. На сустрэчу з намеснікам святога Пятра сабралася больш за 35 тысяч чалавек, у тым ліку і пілігрымы з Беларусі. Прапануем увазе чытачоў Catholicnews.by матэрыял, зняты журналістамі “Каталіцкага Весніка”. Леанід Юрык, фота; Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »У Ваўкалацкай парафіі адбыліся Святыя Місіі
Праходзілі яны з 30 верасня па 7 кастрычніка, праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. У апошні дзень місій, які праходзіў у нядзелю 7 кастрычніка, каля касцёла быў усталяваны місійны крыж. Перад пачаткам святой Імшы вернікамі разам са святарамі сабраліся перад уваходам у храм, дзе ляжаў крыж. Ён быў зроблены вернікамі парафіі ў знак таго, што ў іх парафіі ...
Читать далее »У Глыбокім адбылася акцыя “З усмешкай у школу”
Прайшла яна ў нядзелю 9 верасня ў парафіяльным доме пры касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Арганізатар акцыі – парафіяльны Caritas. Як паведаміў кіраўнік глыбоцкага аддзялення дабрачыннай арганізацыі Генадзь Бервячонак: – Прыкладна за месяц да пачатку навучальнага года ў нашым касцёле людзі пачалі збіраць для яе неабходныя рэчы. Гэта ў першую чаргу школьныя канцылярскія прылады і грошы. Валанцёры Caritas’а размяркоўвалі гэта ...
Читать далее »У Мёрах і Лепелі адкрыліся дзіцячыя цэнтры Caritas (+відэа)
У нядзелю 2 верасня яны былі асвечаныя і прынялі першых наведвальнікаў. Адкрыццё і асвячэнне Цэнтра ў Мёрах адбылося ў 11 гадзін пасля Імшы ў касцёле. Сам Цэнтр, або як яго яшчэ называюць святліца, размешчаны па вуліцы Паштовай. На яго адкрыццё завіталі прадстаўнікі чэшскай арганізацыі Caritas, дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек. Яны таксама аказваюць дапамогу дзецям з Беларусі. ...
Читать далее »Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе
Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня. Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты. Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся. ...
Читать далее »Больш за дзве з паловай тысячы пілігрымаў пяшком і на роварах прыбылі сёлета ў Будслаў
Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій, і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік. З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з ...
Читать далее »Па вуліцах Глыбокага прайшла працэсія Божага Цела (+відэа)
Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы. Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы. Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!