Падзея адбылася ва ўспамін гэтага святога, які адзначаецца 13 чэрвеня, асвячэнне здзейсніў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель. Таксама ён удзяліў сакрамант канфірмацыі 21 верніку. Напачатку вернікі сустрэлі святароў перад капліцай, уваход у якую быў прыгожа аздоблены пялёсткамі кветак. На ўрачыстасць прыбылі кс. Францішак Кісель у якасці прадстаўніка біскупа Віцебскага, кс. Алег Півавар, пробашч парафіі ў Ваўкалаце, да ...
Читать далее »Веснік-відэа
У Глыбокім турысты з Польшчы памаліліся за ахвяраў войнаў ХХ стагоддзя (дадалося відэа)
Адбылося гэта ў пятніцу 31 мая на гарадскіх могілках, якія носяць назву Копцеўка. Госці з Польшчы, якія ехалі ў Браслаў на свята, наведалі Глыбокае днём 31 мая. Разам з імі быў жыхар Варшавы Уладыслаў Краўчук. Ён сам родам з Браслава, яго сям’я выехала на пастаяннае жыхарства ў Польшчу адразу пасля вайны. У Польшчы спадар Уладзіслаў узначальвае Звяз браславян у Варшаве ...
Читать далее »У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)
У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная
Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...
Читать далее »Святая Імша ў Удзеле прайшла пад акампанемент польскіх дудароў (дадалося відэа)
Адбылося гэта ў нядзелю, 5 мая, у апошні дзень ІІІ Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 3 па 5 мая. Стала ўжо добрай традыцыяй, што фэст завяршаецца ў касцёле Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле. Арганізатар фэсту Віталь Воранаў лічыць Удзела сваёй малой радзімай, бо тут жылі яго дзядуля і бабуля, таму і завяршаецца святочная ...
Читать далее »Парыжанін Алег Зямчонак стаў дыяканам у Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)
28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Зямчонак. Семінарыст паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і апошнія ...
Читать далее »Фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання прайшоў у Віцебску (+відэа))
27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...
Читать далее »Верніцы з Ушачаў робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт храма (відэа)
Гэта акцыя трывае ў парафіі ўжо больш, чым год. Кожны з нас таксама можа зрабіць унёсак у справу рамонту храма ва Ушачах. Дастаткова толькі замовіць тут ружанец для сябе або для сваіх блізкіх. Звяртайцеся па тэл.: +375 29 598 45 17 (Ірына Вер’ясава), +375 29 291 41 63 (Ганна Струй) і +375 29 587 44 76 (кс. Віталь Галец). Зберажом ...
Читать далее »У Падсвіллі Глыбоцкага дэканату прывіталі новага пробашча
Падзея адбылася ў нядзелю 3 сакавіка. Новым пробашчам парафіі стаў ксёндз Віталь Бяленік, які згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 3 сакавіка вызвалены з пасады вікарыя ў Глыбоцкай парафіі і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Падсвіллі і адміністратарам парафіі Святога Іллі ва Ураджайным. Да гэтага ён амаль паўгода адслужыў вікарыем у парафіі Святой Тройцы ў ...
Читать далее »Перамога жыцця над смерцю – вернікі ўшанавалі памяць ахвяраў росіцкай трагедыі (+відэа)
У суботу 16 лютага больш за дзве сотні вернікаў наведала вёску Росіцу, што ў Верхнядзвінскім раёне, каб ушанаваць гадавіну росіцкай трагедыі. 76 гадоў таму, з 16 па 18 лютага нацысцкія карнікі спалілі 1528 жыхароў Росіцы. Разам з імі ў агні загінулі і 2 святары – Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Гэту трагедыю апісала ў сваёй кнізе “Будзь воля Твая” пісьменніца ...
Читать далее »