У Глыбокім турысты з Польшчы памаліліся за ахвяраў войнаў ХХ стагоддзя (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў пятніцу 31 мая на гарадскіх могілках, якія носяць назву Копцеўка.

Госці з Польшчы, якія ехалі ў Браслаў на свята, наведалі Глыбокае днём 31 мая. Разам з імі быў жыхар Варшавы Уладыслаў Краўчук. Ён сам родам з Браслава, яго сям’я выехала на пастаяннае жыхарства ў Польшчу адразу пасля вайны. У Польшчы спадар Уладзіслаў узначальвае Звяз браславян у Варшаве і шмат робіць для таго, каб дапамагчы зямлякам у Браславе і не толькі.

Госці з Польшчы наведалі магілы ахвяраў польска-савецкай вайны 1920 года, а таксама ўсклалі вянок да магілы Палчынскага, польскага пагранічніка, які загінуў 17 верасня 1939 года на стражніцы Каменны Воз, што ў Галубіцкай пушчы, змагаючыся з наступаючымі часткамі Чырвонай Арміі. Ён адзін больш за гадзіну вёў бой з савецкімі вайскоўцамі і загінуў як герой. Яго парэшткі былі знойдзеныя ў 2011 годзе і перапахаваныя на Копцеўцы.

Малітву за загінуўшых правёў вікарый парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Іван Кароткін. Пасля малітвы польскія госці накіраваліся ў Браслаў.

Зміцер Лупач, тэкст і відэа
Леанід Юрык, фота

для друку для друку