12 лістапада Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць аднаго з мучанікаў, які аддаў жыццё ў інтэнцыі, за якую ахвяраваў жыццё наш Збаўца Езус Хрыстус, які памёр дзеля еднасці, еднасці рода чалавечага з Богам, але і еднасці людзей паміж сабой. Святы Язафат Кунцэвіч – галоўны апякун Віцебскай дыяцэзіі, аддаў сваё жыццё мучаніцкай смерцю ў 1623 годзе за тое, каб Касцёл быў адзіны, каб ...
Читать далее »Веснік-відэа
Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў (+відэа)
12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя. 10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя ...
Читать далее »На мёрскім касцёле ўсталявалі шыльду ў гонар жаўнераў Арміі Андэрса
Адкрыццё памятнай дошкі адбылося ў нядзелю, 1 верасня. Менавіта ў гэты дзень восемдзесят гадоў таму пачалася Другая сусветная вайна, якая забрала жыцці больш як 55 мільёнаў чалавек. Шмат хто з нашых землякоў змагаўся з нацыстамі не толькі на ўсходнім фронце, але і на Захадзе. Доўгі час пра іх або наогул не ўспаміналі, або лічылі іх здраднікамі. Шмат хто з іх ...
Читать далее »Сустрэча пілігрымаў у Браславе
16 жніўня на ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў прыбылі дзве пешыя пілігрымкі з Глыбокага 115 чалавек і 24 асобы з Пагошчы, а таксама на роварах з Мёраў (12 чалавек), Паставаў (15 чалавек) і Глыбокага (4 асобы). Былі і некалькі асоб, якія на ровары (с. Ёнаша Мровец з Віцебска) або пешшу (Генадзь Бервячонак з Глыбокага) самастойна, у ...
Читать далее »Пілігрымы з Нарачы прачыталі ў Будславе верш Барадуліна
Пілігрымка з нарачанскай парафіі Святога Андрэя Апостала прыйшла ў Будслаў 5 ліпеня. Перад санктуарыем у Будславе ўдзельнікі пілігрымкі працытавалі верш Рыгора Барадуліна, прысвечаны Маці Божай Будслаўскай. А распачалася пілігрымка святой Імшой у нарачанскай святыні, якая адбылася 3 ліпеня. Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дваццаць пешых і роварных пілігрымак, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Гэтаму не ...
Читать далее »Пілігрымы з Баранавічаў у Будславе
У гэтым годзе гэта была самая працяглая пілігрымка да будслаўскай святыні. Пілігрымы ішлі дзевяць дзён, яны выйшлі з Баранавічаў 27 чэрвеня і прыйшлі ў будслаў 5 ліпеня. Як адзначыў кс. Павел Рудзьман: – Пілігрымка для мяне – гэта не зусім 9 дзён дарогі, хутчэй, – гэта стыль жыцця ці нават невылечная «хвароба». Пілігрымка – гэта магчымасць вярнуцца іншым, бо дарога ...
Читать далее »Новы касцёл асвечаны ў Бешанковічах (дадалося відэа)
Храм у гонар святых Пятра і Паўла асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Падзея адбылася ў нядзелю 29 чэрвеня, калі Каталіцкі Касцёл адзначае свята гэтых апосталаў. Гэтай падзеі вернікі з Бешанковічаў чакалі вельмі даўно. Парафія аднавілася тут амаль два дзесяцігоддзі таму. Першым святаром, які распачынаў тут працу, быў ксёндз Казімір Гваздовіч. Ён успамінае, як першы раз прыехаў сюды ў 2000 ...
Читать далее »Лідская пілігрымка прыйшла ў Будслаў адной з першых
Пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік. Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дваццаць пешых і роварных пілігрымак, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Гэтаму не перашкодзіла халоднае дажджлівае надвор’е, якое ўсталявалася ў гэтыя дні. Зміцер Лупач, тэкст і фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Пілігрымы з Гудагая прыйшлі ў Будслаў як заўсёды арыгінальна
Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дзве тысячы пілігрымаў, пілігрымы з Гудагая прыйшлі аднымі з першых. Іх прыход у Будслаў быў як заўсёды арыгінальным: пілігрымы спявалі і таньчылі, нягледзячы на дождж. Традыцыя пілігрымак у Будслаў працягваецца і падтрымліваецца беларускай моладдзю. Гэта таксама, як і ўвесь Будслаўскі фэст, з’яўляецца часткай нематэрыяльнай культуры чалавецтва. Зміцер Лупач, тэкст і фота Леанід Юрык, відэа ...
Читать далее »У Глыбокім у нядзелю прайшоў адпуст у гонар Святой Тройцы (відэа)
Менавіта такі тытул носіць парафія і касцёл у Глыбокім. У якасці ганаровага госця на ўрачыстасць прыбыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які і цэлебраваў святую Імшу. Богаслужэнне распачалося ў 15 гадзін з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Перад пачаткам святой Імшы глыбоцкія вернікі прывіталі ганаровага госця ў сваёй парафіі. На ўрачыстасць таксама прыбылі святары з суседніх ...
Читать далее »