Леанід Юрык, відэа Аўтар кнігі пра росіцкую трагедыю «Будзь воля Твая» прысвяціла гэты верш падзеям 1943 года. Росіца Малітва на вуснах застыла. Ружанец рука затрымала. Да Бога душа узляцела з пакутаў, мучэнняў, ахвяры. Зіма дарэшты счарнела, сцюжа полымем плача: у Росіцы анямелай усмешкі на твары не ўбачыш. Якія усмешкі? Росіца застыла ў жалобным адчаі – попелам жудасным моліцца, зямлю напаіўшы ...
Читать далее »Веснік-відэа
У Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс батлеек (фота, відэа)
Падзея адбылася 4 студзеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці горада Віцебска. Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 11 парафій дыяцэзіі, акрамя таго, Дубровенская парафія была прадстаўлена адной удзельніцай. Вядучымі мерапрыемства былі кс. Віктар Місевіч і Вікторыя Колзун. Яны і прадставілі гледачам і ўдзельнікам склад журы. У яго ўвайшлі а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, ...
Читать далее »Дзеці з Браслаўскай парафіі занялі першае месца ў конкурсе батлеек
Другое і трэцяе месца журы прысудзіла прадстаўнікам Докшыцкай парафіі і парафіі Святога Антонія з Віцебска. Конкурс дзіцячых батлеек Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Віцебску 4 студзеня. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы з 11 парафій. Акрамя гэтага, парафія з Дуброўна была прадстаўлена выступам Дар’і Вінкевіч. Трэба адзначыць, што акрамя трох пераможцаў, якія атрымалі каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі. А ...
Читать далее »Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстос Госпад” (Лк 2,10-11). Нарадзіўся вам сёння Збаўца! У той далёкі ад нас час пасланец з неба абвесціў праўду, якая кранае кожнага чалавека: з намі ёсць Бог! “…Які быў і які ...
Читать далее »Над суперздольнасцямі хрысціяніна разважала моладзь на “Андрэйках” у Глыбокім (+відэа)
1 снежня 2018 года, першы зімовы дзень і апошняя субота перад Адвэнтам, сабралі маладых людзей з усёй Віцебскай дыяцэзіі ў Глыбокім. Больш за 210 чалавек вырашылі разам сустрэцца, каб радасна і з карысцю правесці час перад радасным чаканнем на прыйсце Збаўцы. Вось ужо чацвёрты раз Глыбоцкая парафія запрашае моладзь не толькі сваю, але з усёй вобласці на “запусты”. Гэтым разам ...
Читать далее »«Песняй славім Цябе, Божа»: прэзентацыя зборніка Ганны Шакола і канцэрт парафіяльнага хору ва ўспамін св. Цэцыліі прайшлі ў Глыбокім (дадалося відэа)
Прэзентацыя зборніка песень “Песняй славім Цябе, Божа” кампазітара Ганны Шакола прайшла ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім 22 лістапада ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі. З гэтай нагоды падчас канцэрту Ганна Шакола разам з парафіяльным хорам “Ave Maria” выканалі песні, якія ўвайшлі ў зборнік: «Букет для Нябеснай Маці», «Бежмаванне», «Вялікдзень», «Музыка ў храме арганная», «Марыя — Панна з Галілея», ...
Читать далее »У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)
На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...
Читать далее »Сустрэча Папы Францішка ў Аглоне (відэа)
Пантыфік наведаў Латвію 24 верасня гэтага года. Адным з пунктаў праграмы візіту Святога Айца было наведванне санктуарыя ў Аглоне, дзе Папа ўзначаліў cвятую Імшу. На сустрэчу з намеснікам святога Пятра сабралася больш за 35 тысяч чалавек, у тым ліку і пілігрымы з Беларусі. Прапануем увазе чытачоў Catholicnews.by матэрыял, зняты журналістамі “Каталіцкага Весніка”. Леанід Юрык, фота; Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »У Ваўкалацкай парафіі адбыліся Святыя Місіі
Праходзілі яны з 30 верасня па 7 кастрычніка, праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. У апошні дзень місій, які праходзіў у нядзелю 7 кастрычніка, каля касцёла быў усталяваны місійны крыж. Перад пачаткам святой Імшы вернікамі разам са святарамі сабраліся перад уваходам у храм, дзе ляжаў крыж. Ён быў зроблены вернікамі парафіі ў знак таго, што ў іх парафіі ...
Читать далее »