Пілігрымка з нарачанскай парафіі Святога Андрэя Апостала прыйшла ў Будслаў 5 ліпеня.
Перад санктуарыем у Будславе ўдзельнікі пілігрымкі працытавалі верш Рыгора Барадуліна, прысвечаны Маці Божай Будслаўскай. А распачалася пілігрымка святой Імшой у нарачанскай святыні, якая адбылася 3 ліпеня.
Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дваццаць пешых і роварных пілігрымак, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Гэтаму не перашкодзіла халоднае дажджлівае надвор’е, якое ўсталявалася ў гэтыя дні.
Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, фота і відэа
