Пілігрымы з Баранавічаў у Будславе

У гэтым годзе гэта была самая працяглая пілігрымка да будслаўскай святыні.

Пілігрымы ішлі дзевяць дзён, яны выйшлі з Баранавічаў 27 чэрвеня і прыйшлі ў будслаў 5 ліпеня. Як адзначыў кс. Павел Рудзьман:

– Пілігрымка для мяне – гэта не зусім 9 дзён дарогі, хутчэй, – гэта стыль жыцця ці нават невылечная «хвароба». Пілігрымка – гэта магчымасць вярнуцца іншым, бо дарога яна ламае, яна змяняе. Ідучы да вызначанай мэты, праз духоўныя перашкоды, пачынаеш бачыць, якія цуды робіць Бог. Якую ролю ў маім жыцці адыгравае пілігрымка? Я гэтым жыву. Пілігрымка дае зразумець, што недасяжных мэтаў няма.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

 

для друку для друку