Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...
Читать далее »Веснік-відэа
Ксёндз Сяргей Сурыновіч распавядае пра гісторыю парафіі ў Друі (+відэа)
Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў нядзелю 29 студзеня. Іерарх наведаў друйскую парафію 28-29 студзеня. Нагадаем, што Друя мае вельмі багатую гісторыю. У свой час гэта быў горад, які меў магдэбургскае права. Зараз, на жаль, гэта вёска ў Браслаўскім раёне, насельніцтва якой увесь час скарачаецца. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)
Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...
Читать далее »Каляднае відэавіншаванне Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
Каляднае віншаванне галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка»
Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі (+відэа)
Прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў аўторак, 20 снежня. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прэс-канферэнцыі біскуп распавёў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, адказаў на пытанні журналістаў. Адно з пытанняў “Каталіцкага Весніка” тычылася магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка. Біскуп Алег у гэтай сувязі адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для ...
Читать далее »У Віцебску адбылася ІІ навукова-практычная канферэнцыя “Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры” (+відэа)
Мерапрыемства праходзіла ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, у суботу, 17 снежня. У яе працы прынялі ўдзел святары, выкладчыкі і студэнты універсітэта, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі і іншыя зацікаўленыя асобы. Дзяржаўную ўладу прадстаўляў Сяргей Мікалаевіч Фадзеенкаў, галоўны спецыяліст аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама. На канферэнцыю было заяўлена 13 дакладаў, па якіх была падрыхтаваная брашура. Яна ...
Читать далее »Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)
У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”. Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Пагошчы (+відэа)
Падзея адбылася ў сераду 16 лістапада ва ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. На ўрачыстую Імшу, якая распачалася ў 18 гадзін, прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксяндзы Эдвард Ахрамовіч і Вячаслаў Пялінак. Кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі сустрэў пробашч парафіі ксёндз Славамір Самковіч. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У сваім уступным слове ён падзякаваў вернікам за ўрачысты прыём, падкрэсліўшы, што яму заўсёды ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафіі ў Барсуках, Порплішчы і Крулеўшчыне (+відэа)
Візіт біскупа адбыўся ў нядзелю 6 лістапада, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Біскуп Алег пажартаваў, што сённяшняе надвор’е больш падыходзіць да свята Божага Нараджэння, чым для актавы Усіх Святых. Парафія ў Барсуках, як адзначыў пробашч ксёндз Юрый Бараўнёў, невялікая, але жывая. Большасць жыхароў вёскі адносіцца да праваслаўнай канфесіі, католікамі ў асноўным з’яўляюцца тыя, хто пераехаў сюды з іншых мясцін. І ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!