Веснік-відэа

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)

Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...

Читать далее »

На фэсце ў Браславе збіралі сродкі на дзіцячыя дамы (+відэа)

Гэтым займалася дабрачынная арганізацыя Caritas, якую ў Віцебскай дыяцэзіі ўзначальвае ксёндз Андрэй Аніскевіч. Само слова caritas з лацінскай мовы перакладаецца як дабрачыннасць. Якраз гэтай дзейнасцю Caritas і займаецца. На ўрачыстасцях у Браславе, прысвечаных Маці Божай Валадарцы Азёраў, якія ў гэтым годзе прайшлі 19-20 жніўня, дабрачынная арганізацыя Caritas паставіла асобную палатку, дзе за ахвяру можна было набыць салодкую вату ці папкорн. ...

Читать далее »

Алкагалізм хвароба смяротная, але яе можна перамагчы (+відэа)

У Бягомлі адкрыўся Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач”. Працуе ён пры каталіцкай парафіі Хрыста Валадара Сусвету, дзе святаром з’яўляецца айцец Тадэвуш Кавальскі. Супрацоўнікі Цэнтра самі ў свой час сутыкнуліся з праблемай залежнасці ад алкаголю, але змаглі гэту залежнасць перамагчы. Таму яны лічаць сваім доўгам дапамагчы зараз іншым людзям змагацца з гэтай бядой. А хто ж, як не ...

Читать далее »

Ва Ушачах адбыўся адпустовы фэст у гонар святога Лаўрэна (+відэарэпартаж)

Падзея адбылася ў сераду 10 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі з Ушачаў, але таксама з Глыбокага і Полаччыны. Акрамя пробашча парафіі ксяндза Віталя Гальца, на фэст прыехалі ксяндзы Марат Казлоўскі, Раман Мурзіч, Мікалай Ціхановіч, Алег Шпень, Аляксандр Півавар. На жаль, на фэст не змог прыбыць біскуп Алег Буткевіч, але ён прыслаў свайго прадстаўніка ксяндза Андрэя Аніскевіча. Дарэчы, ксяндзы Марат ...

Читать далее »

У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)

Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...

Читать далее »

Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)

28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...

Читать далее »

Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)

Сусветныя дні моладзі працягваюцца. 27 ліпеня беларуская моладзь сабралася ў касцёле на супольную малітву і першую катэхезу, якую правёў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць сапраўднай візітоўкай нашай краіны, якая б несла ў свет добрае сведчанне. “Гэта час міласэрнасці не толькі для ўсяго свету, але для мяне і цябе. Трэба стаяць перад Хрыстом у праўдзе, каб Ён учыніў ...

Читать далее »

Святыня — месца сустрэчы чалавека з Богам. Урачыстасці ў Лучаі (+відэа)

23 ліпеня Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала, сабрала шматлікіх вернікаў, сяброў, гасцей, артыстаў, каб разам адсвяткаваць доўгачаканую падзею — 250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць святой Ганны. Варта нагадаць, што велічны мураваны гмах быў закладзеныў 1766 на месцы былой драўлянай святыні і з’яўляецца апошнім езуіцкім касцёлам на нашых землях. Храм пабудаваны італьянскім архітэктарам Карла Спампані ў стылі пераходным ад ...

Читать далее »

У вёсцы Ідолта Мёрскага дэканату адбыўся фэст у гонар Маці Божай Шкаплернай (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 16 ліпеня. Парафія ў Ідолце вельмі адметная. Пакуль ні адзін раённы цэнтр нашай дыяцэзіі не можа пахваліцца тым, што мае два касцёлы. А вёска Ідолта мае. Прычым абодва храмы дзейнічаюць. “Гэта наша вялікае багацце для парафіі, – кажа пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Пялінак. – Гэта на сённяшні дзень наш галоўны парафіяльны касцёл, але кожную сераду ў ...

Читать далее »

Уладзімір Шчэпін: “Алкагалізм – хвароба невылечная, але з ёй можна і трэба жыць” (+відэа)

З 1 ліпеня ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна пры каталіцкай парафіі працуе Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач”. Яго адметнасць у тым, што тут працуюць спецыялісты асветніцкага грамадскага аб’яднання “Цвярозая сіла”, якія маюць свой уласны досвед выздараўлення. Арганізаваўся гэты Цэнтр па ініцыятыве Уладзіміра і Таццяны Шчэпіных, якія ў свой час адмовіліся ад ужывання алкаголю. З мэтай прапаганды здаровага ...

Читать далее »