Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)

SDM-2016_Krakay14Сусветныя дні моладзі працягваюцца.

27 ліпеня беларуская моладзь сабралася ў касцёле на супольную малітву і першую катэхезу, якую правёў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Іерарх заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць сапраўднай візітоўкай нашай краіны, якая б несла ў свет добрае сведчанне.

“Гэта час міласэрнасці не толькі для ўсяго свету, але для мяне і цябе. Трэба стаяць перад Хрыстом у праўдзе, каб Ён учыніў тое, што Сам хоча. Свет патрабуе міласэрнасці, але хто ж пакажа яе, калі не мы. Касцёл і Хрыстос просяць не баяцца Божая міласэрнасці, бо часам свет патрабуе нашай вялікай ахвяры,” – заклікаў біскуп Станеўскі.

Пасля катэхезы беларуская моладзь давала сведчанні пра дзейнасць Божай міласэрнасці ў іх
жыцці.

А 11-й гадзіне св. Імшы з удзелам святароў і моладзі з Беларусі цэлебравалі біскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Марына Сінкевіч, тэкст, фота і відэа

Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі