Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве

SDM-2016_Krakay_nachnoe_chuvanne0630 ліпеня Пантыфік у пачатку малітоўнага чування на “Campus Misericordiae” у суправаджэнні прадстаўнікоў усіх кантынентаў – шасці маладых людзей – адправіўся да ўсталяванай каля галоўнага алтара Брамы Міласэрнасці.

Малітоўнае чуванне складалася з трох частак.

Першая – гэта пастаноўка пад назвай “Дарога да крыніцы міласэрнасці” на аснове афіцыйнай малітвы Сусветных дзён, якую прадставіў моладзевы тэатр танца “Mira-Art” з Гдыні.

Другая частка – гэта сведчанні маладых людзей.

Трэцяя частка – гэта адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, падчас якой усе ўдзельнікі маліліся Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

Адразу пасля чування са Святым Айцом распачаўся экуменічны канцэрт “Credo in Misericordiam Dei”.

Моладзь усю гэту ноч правяла на “Campus Misericordiae” ў чаканні св. Імшы, якая завершыла 31 Сусветныя дні моладзі.

SDM-2016_Krakay_nachnoe_chuvanne14

31 ліпеня Папа Францішак прыехаўшы на Поле міласэрнасці, на тэрыторыі ў некалькі гектараў на мяжы Кракава і Вялічкі, якое паўстала спецыяльна да Сусветных дзён моладзі, аб’ехаў сектары з моладдзю і прывітаў усіх шчырай усмешкай.

Каля 2 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў Святы Айцец у Кракаве на заканчэнне СДМ. Такую лічбу агучыў кс. Федэрыка Ламбардзі, выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку.

Найгоршы параліч для маладога чалавека наступае тады, калі ён пачынае пераблытваць шчасце з канапай, якая “гарантуе гадзіны спакою, пераносіць у свет відэагульняў, або калі ён праводзіць гадзіны перад кампутарам”, — сказаў Папа Францішак падчас начнога чування.

SDM-2016_Krakay_nachnoe_chuvanne18

Па словах Пантыфіка, сучасная эпоха мае патрэбу не ў “канапавай моладзі”, але ў той, якая стане галоўным дзеючым суб’ектам гісторыі, якая разам з Богам будзе будаваць лепшы свет, якая навучыць дарослых мірнаму жыццю ў адметнасцях, дыялогу, будаванні мастоў, а не муроў.

Нягледзячы на спёку і стомленасць, маладыя людзі шчыра віталі ўсклікамі і гучнымі апладысментамі словы Папы.

На заканчэнне Літургіі адбылося папскае бласлаўленне і Пантыфік пакінуў Поле міласэрнасці, дзе праз некалькі гадзін вылецеў у Рым.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

Глядзі таксама:
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве
Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

для друку для друку