Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам

SDM-2016_Krakay_Kandrusevich1Падчас катэхез для беларускай моладзі, якая праходзіць у касцёле св. Максіміліяна Кольбэ, ёсць магчымасць задаць пытанні біскупам.

28 ліпеня мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ўдзельніца СДМ Крысціна задала пытанне:

“Ваша Эксцэленцыя, як Вы лічыце, якімі павінны вярнуцца ў Беларусь маладыя людзі пасля Сусветных дзён моладзі ў Кракаве і спатканнем са Святым Айцом?”.

“Яшчэ Ян Павел ІІ сказаў, што моладзь – гэта надзея свету, надзея Касцёла. Мы, беларускія біскупы, хацелі б бачыць у вас людзей, якія не будуць як галінкі, якія калыхаюцца ад павеву ветра сучаснага свету, але будзеце моцнымі дрэвамі з вялікімі каранямі.

Жадаем вам, каб вярнуліся ўмацаванымі і сапраўднымі сведкамі сваёй веры, якую будзеце несці сучаснаму Касцёлу ў Беларусі”, — адказаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Марына Сінкевіч

Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве
Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі