Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў

SDM-2016_dzen_11424 ліпеня адбылося развітальнае спатканне гасцей парафіі ў Міхалавіцах, беларусаў і грузінаў, з парафіяльнымі сем’ямі, у якіх пражывалі на працягу чатырох дзён, і якія за гэты кароткі час сталі сапраўднымі сябрамі.

А 9 гадзіне раніцы цягнік з беларусамі накіраваўся ў Кракаў, дзе ўжо распачынаюцца Сусветныя дні моладзі.

Уразіла вялікая колькасць людзей, якія сабраліся на плошчы, дзе адбывалася рэгістрацыя.

SDM-2016_dzen_131

Неспадзявана сустрэліся  з групай з Мінска, якая толькі прыехала, а таксама спаткалі маладых людзей разам са святарамі з Барысава.

Прайшоўшы рэгістрацыю, усе ўдзельнікі Сустветных дзён моладзі атрымалі заплечнік пілігрыма.

SDM-2016_dzen_134

Групе “Моладзь для Хрыста” і на гэты раз вельмі пашчасціла, бо беларусы зноў будуць жыць у
сем’ях.

Марына Сінкевіч, тэкст
Марына Сінкевіч і Віталь Піваровіч, фота

Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве
Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

для друку для друку