Алкагалізм хвароба смяротная, але яе можна перамагчы (+відэа)

svietacz_6У Бягомлі адкрыўся Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач”. Працуе ён пры каталіцкай парафіі Хрыста Валадара Сусвету, дзе святаром з’яўляецца айцец Тадэвуш Кавальскі.

Супрацоўнікі Цэнтра самі ў свой час сутыкнуліся з праблемай залежнасці ад алкаголю, але змаглі гэту залежнасць перамагчы. Таму яны лічаць сваім доўгам дапамагчы зараз іншым людзям змагацца з гэтай бядой. А хто ж, як не яны, да канца зразумеюць залежнага чалавека?!

Кіраўніком Цэнтра з’яўляецца жыхар Наваполацка Уладзімір Шчэпін. У яго даўно была мара адкрыць такі Цэнтр. І калі айцец Тадэвуш прапанаваў яму памяшканне пры каталіцкай парафіі ў Бягомлі, ён з радасцю пагадзіўся.

Як сцвярджае Уладзімір, алкагалізм – гэта хвароба духоўная, псіхічная, біялагічная і сацыяльная, таму працаваць з хворым трэба адначасова ў розных накірунках. Таму тут працуе і псіхолаг, і святар, і кансультант па працатэрапіі.

svietacz_7

Працуюць спецыялісты і са сваякамі рэбілітантаў па пытаннях аднаўлення сямейных і сацыяльных адносін, вырашэння іншых праблем.

Тэрмін праходжання праграмы рэабілітацыі складае ад аднаго да трох месяцаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб працы Цэнтра і ўмовах знаходжання ў ім можна атрымаць па тэлефонах  +375 33 345 52 78; +375 29 532 68 66 або напісаўшы на адрас:
211730 вул. Кірава, 6;
г.п. Бягомль;
Докшыцкі раён;
Віцебская вобласць.

Можна таксама напісаць на электронны адрас svetotch@tut.by.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

Чытайце таксама:

Уладзімір Шчэпін: “Алкагалізм – хвароба невылечная, але з ёй можна і трэба жыць” (+відэа)>>

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі