Новы закон аб рэлігіі ў Кыргызстане, які патрабуе ад рэлігійных арганізацый мінімум 500 дарослых чальцоў для рэгістрацыі, ставіць пад пагрозу існаванне многіх хрысціянскіх суполак. Праваабарончая арганізацыя Open Doors паведамляе пра драматычныя наступствы новага закона аб рэлігіі ў Кыргызстане, які ўступіў у сілу 1 лютага 2025 года. Закон, прыняты парламентам 26 снежня 2024 года і падпісаны прэзідэнтам 22 студзеня 2025 года, ...
Читать далее »У свеце
Францыя: менш нападаў на хрысціян, але больш падпалаў святынь
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у мінулым годзе колькасць актаў агрэсіі супраць хрысціян у Францыі зменшылася на 30%. Затое другі год запар расце колькасць рабаванняў і падпалаў касцёлаў. Паводле справаздачы, падрыхтаванай Міністэрствам унутраных спраў Францыі, колькасць інцыдэнтаў, накіраваных супраць хрысціян у Францыі, зменшылася на 10% у параўнанні з папярэднім, 2023 годам, а колькасць зафіксаваных выпадкаў склала 770. З іншага ...
Читать далее »Год у кляштары ў Аўстрыі – унікальная прапанова для кожнага
60 манаскіх супольнасцей з Аўстрыі, Ліхтэнштэйна і Швейцарыі прапануюць правесці год у кляштары для ўсіх, хто жадае спазнаць манаскае жыццё і зрабіць паўзу ў жыцці. Праект «Добраахвотны манаскі год» ужо паказаў станоўчыя вынікі ў Аўстрыі, як паведамляе каардынатарка праекта сястра Анна Бухгольц у інтэрв’ю венскаму выданню Sonntag. Праграма адкрыта для жанчын і мужчын любога ўзросту і веравызнання. «Наша мэта – ...
Читать далее »Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў
Прэзідэнт Усходняга Тымора Жазэ Рамас-Орта падчас інтэрв’ю ватыканскім СМІ ў Абу-Дабі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў Францішка на міжнародную супольнасць і яго ролю ў пошуку шляхоў да міру. Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў ...
Читать далее »У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта
2 лютага ў катэдры Перамянення Пана ў Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне а. Штэфана Ліпке SJ, паведамляе сайт jezuity.by. Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел біскупы з Расіі, Казахстана і Турцыі, узначаліў ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана біскуп Іосіф Верт SJ. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыя з Польшчы на чале з айцом-правінцыялам Збігневам Ленчкоўскім SJ, а таксама езуіты, якія працуюць у Віцебску, Бішкеку, Санкт-Пецярбургу, ...
Читать далее »Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года
Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...
Читать далее »Нікарагуа: з кляштараў выгналі больш за 30 сясцёр-кларысак
Улады Нікарагуа працягваюць падаўляць іншадумства. У ноч з 28 на 29 студзеня 2025 года больш за 30 манахінь Ордэна святой Клары былі выдалены з трох кляштараў у Манагуа, Матагальпе і Чынандэзе. Іх лёс застаецца нявызначаным. У маі 2023 года ўлады Нікарагуа прынялі рашэнне аб ліквідацыі Асацыяцыі францішканскіх сясцёр-кларысак і дзевяці іншых арганізацый. У апошнія гады некалькі каталіцкіх манаскіх супольнасцей былі ...
Читать далее »Святы Айцец спачувае ў сувязі з авіякатастрофай у ЗША
Папа Францішак даслаў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму ў сувязі з трагічным інцыдэнтам, які адбыўся бліз Вашынгтона 30 студзеня 2025 года. У выніку сутыкнення пасажырскага самалёта з ваенным верталётам загінулі людзі. У сувязі з трагедыяй Святы Айцец даслаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму, выказаўшы духоўную падтрымку сем’ям пацярпелых. “Даведаўшыся пра сутыкненне, якое адбылося ў паветранай прасторы бліз Аэрапорта ...
Читать далее »Незвычайнае служэнне сясцёр, спантаннасць і знакаміты санктуарый. Пра падарожжа сястры Марыяны Гроць у Бразілію
Наша сённяшняя суразмоўца – сястра Марыяна Гроць з ордэна сясцёр францішканак Сям’і Марыі, якая атрымала незвычайны падарунак на сярэбраны юбілей манаскага жыцця. – Раскажыце крыху пра сябе і ордэн, у якім Вы служыце. – Мяне завуць сястра Марыяна Гроць. Належу да ордэна сясцёр францішканак Сям’і Марыі. У манастыры я 28 гадоў. Ужо 16 гадоў служу ў парафіі святога Арханёла Міхала ...
Читать далее »Улады Кубы вызваляюць вязняў пасля заступніцтва Святога Пасада
На Кубе вызвалена каля 160 зняволеных, за якіх заступіўся Святы Пасад. Сярод вызваленых – як палітычныя вязні, так і асуджаныя за крымінальныя злачынствы. Паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый і незалежных СМІ, працэс вызвалення зняволеных, ініцыяваны Папам Францішкам, у апошнія дні запаволіўся. Эксперты звязваюць гэта з асцярожнасцю кубінскіх улад у сувязі з магчымым змяненнем палітыкі ЗША пасля прэзідэнцкіх выбараў. Варта адзначыць, што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!