У Дыяцэзіі

Выпуск тэлепраграмы «Сила веры» пра Віцебскі «Карытас»

Напрыканцы 2024 года ў Віцебскі «Карытас» завітала здымачная група тэлепраграмы «Сила веры», каб зрабіць рэпартаж пра дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Віцебску і дыяцэзіі. У 26-хвіліннай праграме агорнута шматлікая праца супрацоўнікаў і валанцёраў Віцебска. Дырэктар кс. канонік Віктар Місевіч распавядае пра дзейнасць арганізацыі і праекты, Алеся Арлова — пра клуб «Бэтэль», Крысціна Дулебава паказвае магчымасці «Карытас» па аказанні медыцынскай ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў калядны фестываль «Падарунак з нябесаў» у Верхнядзвінску

Любімае хрысціянскае свята ў 15 раз сабрала сяброў гэтай урачыстасці, паведамляе d-p.by. Удзел у фестывалі прынялі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай па Віцебскай вобласці Павел Чынікайла, благачынны Верхнядзвінскага раёна Валянцін Вабішчэвіч, прадстаўнікі хрысціянскіх цэркваў Верхнядзвіншчыны, кіраўніцтва раёна. Гасцей фестывалю прывітаў старшыня райвыканкама Васіль Шылаў. З цёплымі віншаваннямі з нагоды святкавання Божага Нараджэння да верхнядзвінцаў звярнуліся ...

Читать далее »

Сустрэча рады душпастырства цвярозасці прайшла ў Глыбокім

14 студзеня ў Глыбокім прайшла першая арганізацыйная сустрэча біскупа Алега Буткевіча, супрацоўнікаў рэабілітацыйнага цэнтра “Светач” і святароў адказных за справы цвярозасці ў Віцебскай дыяцэзіі. Каб яшчэ лепш распрацаваць план дзеянняў душпастырства, кожны прысутны на сустрэчы меў магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, прапановамі і вопытам працы і выздараўлення. У нашай ментальнасці ёсць праблема з назвай “алкаголік”. Усе баяцца называць па імені. Трэба ...

Читать далее »

Айцы дамінікане з Віцебску запрашаюць ахвотных глыбей пазнаёміцца з дамініканскай духоўнасцю

Запрашаем на цыкл канферэнцый з сэрыі: «Дамініканская Духоўнасць», у якім прадстаўляем выбраных дамініканскіх святых і шлях, на якім яны дасягнулі свайго духоўнага развіцця. Бліжэйшае спатканне 25 студзеня (суббота) па адрасе: горад Віцебск, вул. 3-Гарадокская 3 (парафіяльны дом). Будзем знаёміцца з святой Кацярынай Сіенскай, якая жыла ў XIV стагоддзі, калі Касцёл перажывал складаны час унутраннага раздзелу. Сам Хрыстус праз містычны дыялог ...

Читать далее »

Дзеці з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі

11 студзеня пры пасрэдніцтве Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзеці з віцебскай парафіі св. Уладзіслава павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі. Маленькія вернікі паказалі бацькам і дзецям святочную батлейку – аповед пра нараджэнне Божага Сына. Падчас выступлення гучалі калядкі і ладзіліся карагоды вакол ялінкі. Варта адзначыць, што парафіяне з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску спецыяльна адаптавалі ...

Читать далее »

Калядная сустрэча руху «Маці ў малітве» прайшла ў Віцебску

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 4 студзеня адбылася калядная сустрэча суполак «Маці ў малітве». Прысутнічалі маці з Шуміліна, Талачына, Оршы, Полацка і ўсіх віцебскіх парафій. На гэтае спатканне прыехалі  прынялі дзве мамы з Мінска і Людміла Губіна, кіраўнік руху «Маці ў малітве» ва ўсёй Беларусі. Усяго было 56 удзельнікаў. Пасля цёплых слоў Людмілы Губінай маці накіраваліся на канферэнцыю, якую правёў ...

Читать далее »

Больш 50 прац прынялі ўдзел у выставе «Хрыстос нарадзіўся!» у Мёрах

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Мёрах былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак «Хрыстос нарадзіўся!», якая праходзіла ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з 24 снежня па 6 студзеня. На выставе ў гэтым годзе былі прадстаўлены 53 работы. Пасля Літургіі адбылося падвядзенне вынікаў выставы. Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік выказаў словы ўдзячнасці ўсім дзецям, якія прынялі ўдзел, а ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне ў сценах Лынтупскай школы

8 студзеня, у першы дзень пасля канікул, дзеці з парафіі св. Андрэя Апостала паказалі батлейку пад назвай «Калядны настрой». Каб лепш зразумець у чым сэнс святкавання і сапраўднага каляднага настрою акцёры прадставілі гісторыю Божага Нараджэння і аддалі хвалу Нованароджанага Пану. Усё гледачы, вучні і настаўнікі школы сваю ўдзячнасць выказалі апладысментамі. Янушэўская Вілана

Читать далее »

Валанцёры «Карытас» наведалі крызісны цэнтр для бежанцаў і павіншавалі іх з Божым Нараджэннем

7 студзеня валанцёры Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі крызісны цэнтр Чырвонага крыжа ў Віцебску і павіншавалі яго жыхароў са святам Божага Нараджэння. Валанцёры Карытас разам з бежанцамі спявалі калядныя песні, гулялі, маліліся і дзялілі святочны стол, дзелячыся цяжкасцямі і спадзяваннямі. Крызісны цэнтр для бежанцаў у Віцебску быў арганізаваны Чырвоным крыжам у 2022 годзе з-за вялікай колькасці бежанцаў з Украіны, якім патрэбна ...

Читать далее »

Карытас Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў з Божым Нараджэннем дзяцей з парушэннем развіцця

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, маладыя валанцёры на чале з дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў спецыялізаваным доме дзіцяці і павіншавалі іх са святам Божага Нараджэння. Галоўным пунктам віншавальнай праграмы стала інтэрактыўная батлейка з выкарыстаннем роставых лялек, праз якую дзецям, іх родным і супрацоўнікам спецыялізаванага цэнтра нагадалі пра сэнс Божага Нараджэння. Пасля гэтага ўважлівыя гледачы ...

Читать далее »