У Дыяцэзіі

Віталь Воранаў: “Чаму не пазычыць тое, што прыгожае?!”

Сёлета на Глыбоччыне з 3 па 5 мая ў трэці раз прайшоў Міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”. Стала ўжо добрай традыцыяй, што заканчваецца ён у нядзелю ў ўдзельскім храме. Мы спыталі ў галоўнага арганізатара фэсту Віталя Воранава, адкуль узнікла гэта традыцыя. – Я падгледзеў гэтую ідэю на іншых дударскіх фэстах у Польшчы і Славакіі. Калі там адбываецца дударскі фэст, ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў малітву за сем’і нашай краіны ў Росіцы

18 мая Росіца зноў вітала сваіх пілігрымаў, якія прыехалі сюды цэлымі сем’ямі, каб разам з дзецьмі правесці гэты сонечны дзень, а некаторыя сужэнцы вырашылі прысвяціць гэты час выключна адно аднаму. Малітва ў росіцкай святыні распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыяй. Ружанец з разважаннямі на тэму сям’і і маёвае набажэнства аб’ядналі ўсе праблемы і жыццёвыя сітуацыі сучаснай ячэйкі грамадства. У гэты ...

Читать далее »

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» пераехала на новае месца

16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка». Кс. Віктар шчыра падзякаваў пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалаю Ціхановічу за размяшчэнне рэдакцыі ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча, супрацоўніцтва і падтрымку. Першы нумар газеты вярстаўся ў кватэры тэхнічнага рэдактара Змітра Лупача, затым быў толькі «стол» ...

Читать далее »

У Віцебску развіталіся са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі. Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. 12 мая кс. Павел Кнурэк адслужыў ...

Читать далее »

Курс “Закхей” для моладзі прайшоў у Оршы

З 6 па 8 мая ў рэкалекцыйным доме ў Оршы адбыўся курс «Закхей” для моладзі. Каля 30 маладых людзей з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Мінска і Оршы сабраліся, каб паглыбіць сваю веру, а таксама карысна правесці час. Кульмінацыяй кожнага дня была Эўхарыстыя, падчас якой кармілі сваю душу Божым Словам і Яго Целам. Падчас канферэнцый, якія казаў а. Аляксандр Жарнасек, была магчымасць ...

Читать далее »

Вера чыніць цуды: сустрэча «Вінаградніку» пройдзе ў Оршы

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС сардэчна запрашае ўсіх жадаючых на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 18 мая ў Оршы і будзе апошняй у гэтым навучальным годзе. Пачатак сустрэчы ў 10.30, заканчэнне — 21.00. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая,6 Запіс абавязковы і трывае да 16 мая. Тэлефон для запісу: +37529 500-40-88

Читать далее »

Святая Імша ў Удзеле прайшла пад акампанемент польскіх дудароў (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў нядзелю, 5 мая, у апошні дзень ІІІ Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 3 па 5 мая. Стала ўжо добрай традыцыяй, што фэст завяршаецца ў касцёле Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле. Арганізатар фэсту Віталь Воранаў лічыць Удзела сваёй малой радзімай, бо тут жылі яго дзядуля і бабуля, таму і завяршаецца святочная ...

Читать далее »

Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася на «маёўку» ў Глыбокім

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага. Спатканне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі, разам з Глыбоцкім пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам і а. Андрэеем Вашчуком з парафіі Святога Духа ў Віцебску. ...

Читать далее »

“Ключы да шчаслівага жыцця”: першую хрысціянскую пастаноўку прадставілі ў горадзе Сянно

“Ключы да шчаслівага жыцця” – так называецца ўнікальны спектакль, на якім мне давялося пабываць 29 красавіка ў Сенненскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэта была не проста першая хрысціянская пастаноўка ў горадзе Сянно. Яе рэжысёрам, сцэнарыстам, касцюмерам, музычным і мастацкім афарміцелем, а таксама выканаўцам галоўнай ролі выступіў пробашч парафіі Святой Тройцы, дамініканец а. Міхал Ермашкевіч. Ідэя сцэнарыя ўзнікла ў ...

Читать далее »

“З новым ксяндзом усё ў нас будзе добра!” Пра гісторыю парафіі ў Падсвіллі распавядае парафіянка Ядвіга Мацюшонак

Пасля святой Імшы, якую кс. Віталь Бяленік 3 сакавіка адслужыў у якасці пробашча ў Падсвіллі (Глыбоцкі дэканат), да супрацоўнікаў “Каталіцкага Весніка” звярнулася Ядвіга Мацюшонак: “Трэба напісаць пра наш касцёл. А то пра іншыя пішаце, а пра наш ні разу не пісалі”. Падчас свайго расповяду спадарыня Ядзя расказала столькі, што гэтага магло б хапіць на цэлую кнігу. Таму ў газету яе ...

Читать далее »