Курс “Закхей” для моладзі прайшоў у Оршы

З 6 па 8 мая ў рэкалекцыйным доме ў Оршы адбыўся курс «Закхей” для моладзі. Каля 30 маладых людзей з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Мінска і Оршы сабраліся, каб паглыбіць сваю веру, а таксама карысна правесці час.

Кульмінацыяй кожнага дня была Эўхарыстыя, падчас якой кармілі сваю душу Божым Словам і Яго Целам. Падчас канферэнцый, якія казаў а. Аляксандр Жарнасек, была магчымасць паглыбіць свае веды, задаць хвалюючыя пытанні, а таксама паразважаць над сваім штодзённым жыццём. Тэмы, як заўсёды, былі актуальныя і цікавыя. Быў момант сустрэчы з Эўхарыстычным Езусам падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, споведзі і заступніцкай малітвы.

Вольны час быў запоўнены гульнямі, спевамі і сяброўскімі размовамі.

По словах маладых удзельнікаў, такі час з’яўляецца для іх неабходным, каб затрымацца, падумаць над сваім жыццём і направіць яго ў адпаведны кірунак, а таксама знайсці новых сяброў, якія падзяляюць погляды.

с. Таццяна Гмыза SJE

Больш здымкаў тут

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі