У Дыяцэзіі

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала юбілейны летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця

З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатарам летніка былі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая. У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, але таксама і таму, што яго наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche ...

Читать далее »

Выйшаў 100-ы нумар «Каталіцкага Весніка»

Аж не верыцца, што прайшло ўжо больш за восем гадоў ад выхаду нашага першага нумару. Коратка ўзгадаем, як усё пачыналася. Ідэя выдаваць газету ў Віцебскай дыяцэзіі ўзнікла ў ксяндза Віктара Місевіча. Я ў сваю чаргу часта задумваўся, чаму ў Віцебскай дыяцэзіі, якая ў 2009 годзе адзначыла сваё дзесяцігоддзе, няма свайго друкаванага выдання. І калі напачатку 2011 года ксёндз Віктар звярнуўся ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

«Марафон 105» прайшоў у Відзах

Сёлета аднаму з самых высокіх касцёлаў Беларусі — касцёлу Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў пасёлку Відзы Віцебскай дыяцэзіі — спаўняецца 105 гадоў. З такой нагоды 20 ліпеня пробашчам відзаўскай парафіі кс. Альфрэдам Пяхотам быў арганізаваны «Марафон 105». Прабег пачаўся а 8-й гадзіне раніцы супольнай малітвай. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў ружанцы, на якіх маліліся падчас марафону ўдзельнікі. Ім трэба было ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці прайшлі ў Браславе

З 18 па 21 ліпеня ў Браславе праходзілі рэкалекцыі цвярозасці, паведамляе waladarka.by. Іх арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам, пробашчам з Далёкіх. Рэкалекцыі цвярозасці збіраюць усіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагалізму (як самі залежныя асобы, так і сузалежныя ‒ члены іх сем’яў). У гэтыя дні з удзельнікамі праводзяць сустрэчы і канферэнцыі ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст прайшоў у Новалукомлі

Фэст у гонар святой Марыі Магдалены, імя якой носіць парафія ў Новалукомлі, прайшоў у нядзелю 20 ліпеня. Свята гэтай святой Касцёл адзначае 22 ліпеня. Яшчэ да 2016 года гэта быў абавязковы ўспамін. Змена адбылася па жаданню Папы Францішка, які хацеў такім чынам падкрэсліць ролю не толькі гэтай святой, але і ўсіх жанчын у Касцёле. На свята сабраліся вернікі парафіі, госці ...

Читать далее »

Цэнтр “Светач” у Бягомлі адзначыў сваё трохгоддзе

Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач” быў створаны пра рыма-каталіцкай парафіі Езуса Валадара Сусвету ў Бягомлі тры гады таму. Ініцыятарам яго стварэння былі жыхары Наваполацка Уладзімір Шчэпін разам са сваёй жонкай Таццянай. У свой час яны сутыкнуліся з праблемай залежнасці ў сваім жыцці, а зараз самі дапамагаюць цвяроза жыць іншым. Як адзначае спадар Уладзімір, у свой час людзі ...

Читать далее »

Моладзь з Лынтупаў брала ўдзел у 31 Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Прыгоды трохтыднёвага жыцця ў Польшчы для моладзі з парафіі Св. Андрэя Апостала пачаліся ўжо ў жніўні 2018 года, калі мы занялі І месца ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тады моладзь і атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Міжнароднай Парафіядзе і на двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы. Пачалося падарожжа па Польшчы 23 чэрвеня 2019 года ў Лэбе на ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў Браславе

Сёлетняе свята Маці Божай Валадаркі Азёраў адбудзецца 16-17 жніўня пад дэвізам “Марыя ‒ Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства”. Урачыстасці пройдуць у 10-ю гадавіну каранацыі абраза Папскімі каронамі і 20-годдзе заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Праграма ўрачыстасці Пятніца, 16 жніўня: 18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту Бежмавання 19.30 – канцэрт арганнай музыкі 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй, канцэрт (моладзь) ...

Читать далее »

Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць з 22 па 25 ліпеня (+праграма)

Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Умовы ўдзелу: узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў); начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат ...

Читать далее »