У Дыяцэзіі

Страчаная капліца ў цэнтры Глыбокага

Дзеля хвалы Божай нашыя продкі будавалі не толькі вялікія касцёлы, але і капліцы ў далёкіх вёсках і на могілках, ставілі прыдарожныя крыжы і фігуры святых. Многія з іх не дайшлі да нашага часу, але пра некаторыя можна даведацца са старонак архіўных дакументаў, а часам і знайсці іх фотаздымкі. У Глыбокім з 1642 да 1862 года існаваў кляштар кармелітаў босых, які ...

Читать далее »

Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Оршы, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі Сяргеем Сурыновічам. У гэтым годзе размова шла пра: сэнс крыжа як сімвала хрысціянскай рэлігіі ў сучасным свеце, знак ганебных пакутаў і адкуплення, знак любові і праяўлення адказнасці Бога; сакральнасць крыжа ...

Читать далее »

Літургія Вялікай Суботы. Запіс тэлетрансляцыі з касцёла ў Оршы

8 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Святога Юзафа ў Воршы. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску

5 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма. На пачатку св. Імшы іерарх павіншаваў прысутнага архімандрыта Сяргея Гаека, які ад нядаўняга часу з’яўляецца адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і прывітаў святароў і вернікаў. У казанні біскуп Алег разважаў над місіяй святара: “Хрыстовае святарства прызначана памнажаць Божую хвалу, таму жыццё і служэнне ...

Читать далее »

У Віцебску прайшлі рэкалекцыі па тэме вызвалення ад алкагольнай залежнасці

З 30 сакавіка па 1 красавіка ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзілі рэкалекцыі “Радасць духоўнай свабоды”. Падчас рэкалекцый, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкнуліся з залежнасцю, але змаглі стаць на шлях аздараўлення, дзяліліся сваімі гісторыямі з парафіянамі. У першы дзень рэкалекцый пасля св. Імшы выступіў прадстаўнік руху АА (ананімныя алкаголікі). Ён коратка распавёў гісторыю сваёй хваробы і шляху ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі

Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Размова з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі выйшла на Youtube

30 сакавіка на Youtube-канале дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» выйшла амаль гадзіннае інтэрв’ю з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалаем Ціхановічам, доктарам багаслоўя, пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гутарыў дырэктар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч, таксама доктар багаслоўя. У інтэрв’ю размова ідзе пра служэнне экзарцыста, айцоўства ў жыцці святара, ушанаванне Эўхарыстыі, няспынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і вяртанне жаноцкасці. Святар адказвае на ...

Читать далее »

Дабрачынная дзейнасць у Паставах

Сакавік… Вясновае сонейка і блакітнае неба змяняюцца зімовымі сумётамі і завірухай. Дзіўная, няўтульная пара, калі на дварэ – пранізлівы вецер і холад, хочацца сядзець дома з кніжкай і кубкам кавы, паглядаючы на непагадзь праз акно і чакаючы сапраўднай вясны. На думку прыходзіць, што ў такое надвор’е найбольш халодна і нязручна людзям, якія па розных жыццёвых абставінах не маюць ні дому, ...

Читать далее »

У Мёрах адбылася сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым

18 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча ў Мёрах прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел кс. Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі і галоўны рэдактар выдавецтва «Про Хрысто». Сустрэча пад агульнай назвай «Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці» ...

Читать далее »