Дзеці з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, якія 8 мая прыступілі да Першай Камуніі, на заканчэнне Белага тыдня, як называецца тыдзень пасля гэтай урачыстасці, разам са сваімі бацькамі наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат). У санктуарыі дзеці даручылі сваё жыццё Маці Божай, папрасілі Яе заступніцтва, падзякавалі за ўсю ранейшую апеку і клопат пра іх. Затым яны ...
Читать далее »У Беларусі
Аб актуальнай сітуацыі ў Нацыяльнальным санктуарыі ў Будславе і дзеяннях па аднаўленню святыні
19 мая, праз тыдзень пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылося чарговае паседжанне Спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў гэтага пажару. У складзе камісіі — восем асоб, старшыня камісіі — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Ён паведаміў, што правёў сустрэчу ў Міністэрстве культуры, падчас якой былі абмеркаваны сумесныя дзеянні па аднаўленню касцёла, а таксама — з міністрам культуры Анатолем Маркевічам. ...
Читать далее »Навіны з Будслава: будслаўскі касцёл трэба тэрмінова накрываць
«Калі будслаўскі касцёл застанецца пад дажджом, як было і ў выпадку з Нясвіжскім замкам, то ўсё будзе дрэнна», — падкрэсліў дырэктар НВУП «Будрэканструкцыя» Генадзь Малашук у размове з Арцёмам Ткачуком, валанцёрам Медыйнай групы пры Камісіі па аднаўленні будслаўскай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. — Спадар Генадзь, распавядзіце, калі ласка, пра Вашае прадпрыемства. З якімі аб’ектамі вы працавалі? — Поўная назва нашай установы ...
Читать далее »У катэхетычным каледжы ў Баранавічах вывучаюць мову жэстаў для душпастырсва глухіх
У маі ў катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах праходзіў базавы курс РЖЯ — рускай жэставай мовы. У гэтым навучальным годзе магчымасць запісацца і прайсці інтэнсіўнае вывучэнне мовы жэстаў была дадзена выключна навучэнцам каледжу, будучым сямейным кансультантам і катэхетам. З мэтаю лепшага засваення тэарэтычных і практычных навыкаў курс прайшоў у два этапы, пасля чаго ўдзельнікі здалі экзамен камісіі. Некалькі ...
Читать далее »Біскупы Беларусі просяць малітвай і ахвяраваннямі прычыніцца да адбудовы касцёла ў Будславе
Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з просьбай аб дапамозе ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі! 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны будынак галоўнай марыйнай святыні нашай Айчыны. На вестку пра гэтую трагедыю адразу адгукнуліся ...
Читать далее »Будслаўскія ўрачыстасці сёлета пройдуць без зменаў
Нягледзячы на тое, што эксплуатацыя пацярпелага ад пажару санктуарыя ў Будславе цалкам забаронена, урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць без зменаў — 2 і 3 ліпеня, паведамляе Catholic.by. Як паведамлялася раней, 14 красавіка на 80-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі былі вызначаны асноўныя асаблівасці сёлетняга Будслаўскага фэсту, якія яшчэ будуць удакладняцца ў сувязі з наступствамі ...
Читать далее »Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай
Браты і сёстры, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, суайчыннікі! Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны касцёл у Будславе — галоўная марыйная святыня нашай Бацькаўшчыны. Вялікім болем у сэрцах сыноў і дочак Касцёла ў Беларусі адгукнулася гэтая бяда. З Божай дапамогай Найсвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай былі ...
Читать далее »Пажар у Будславе патушылі
Каля 11-й гадзіны пажар у Будслаўскім Санктуарыі быў патушаны. З касцёла быў вынесены Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму ў бяспечнае месца. Вось які выгляд мае касцёл знутры цяпер:
Читать далее »Пажар у Будславе. Гарыць галоўная святыня Беларусі
Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на даху ўзнікла ўзгаранне. Пажарныя прыбылі на месца здарэння. Вернікаў заклікаюць да малітвы. Як паведаміў Catholic.by пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца. З дапамогаю валанцёраў з касцёла таксама было вынесена ўсё, што толькі магчыма: літургічныя праналежнасці, ...
Читать далее »Айцец Юзаф Пятушка: «Уладзе плюс, калі яна кіруецца маральнымі каштоўнасцямі рэлігіі»
У выдавецтве «Канфіда» рыхтуецца да друку кніга «Апосталамі не нараджаюцца», якая складаецца з гутарак журналіста Яраслава Чаплі са старэйшым рыма-каталіцкім святаром Беларусі айцом Юзафам Пятушка. Першая палова святарскага жыцця 90-летняга ксяндза прайшла ў Польшчы, другая — ў Барысаве. Адной з тэм гутарак былі адносіны дзяржавы з Рыма-каталіцкай Царквой. Прапануем вашай увазе невялікі фрагмент гэтай часткі кнігі. Аўтар: У 1947 годзе Каталіцкі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!