29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Міхалішках (Астравецкі дэканат), нябесным апекуном якой з’яўляецца Арханёл Міхал, адзначала адпустовую ўрачыстасць. Таксама ў гэты дзень парафія святкавала 400-годдзе свайго існавання. Двайное свята сабрала ў парафіяльным касцёле вялікую колькасць духавенства, мясцовых вернікаў, гасцей, якія ўдзельнічалі ў супольнай малітве. Асабліва прыемна парафіянам было бачыць шаноўнага госця – арцыбіскупа эмерыта ...
Читать далее »У Беларусі
Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла адбылася ў Васілішках
З 23 па 25 верасня ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат) праходзіла перэгрынацыя фiгуры св. Міхала Арханёла – копіі фігуры з санктуарыя на гары Гаргана ў Монтэ-Сант-Анджэла (Італія). Фігура прыбыла ў Васілішкі з Гатава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Сустракалі яе ўсёй парафіяльнай супольнасцю. Асаблівым упрыгожваннем працэсіі сталі духавы аркестр, які дадаў ёй урачыстасці. Урачыстую Імшу ў дзень прыбыцця фігуры ...
Читать далее »“Шукайце Пана і Яго моцы”: рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі
Запрашаем мужчын прыняць удзел у духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) на тэму “Шукайце Пана і Яго моцы” (Пс 104,4), якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі. Практычна кожны дзень мы сутыкаемся з сітуацыямі, якія перавышаюць нашыя чалавечыя сілы: з уласнай слабасцю і грахоўнасцю, з нейкім злом і несправядлівасцю, цяжкімі жыццёвымі абставінамі і г.д. Дзе ўзяць ...
Читать далее »Адбылася першая сустрэча ў межах праекта ўзмацнення кампетэнцыі кансэкраваных асоб
19 верасня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, распачаўся праект, скіраваны на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб, паведамляе Catholic.by. Гэты праект з’яўляецца вынікам супольнай працы настаяцеляў і настаяцельніц на працягу апошніх трох гадоў, арыентаваны на актуальную сітуацыю манскіх асоб, і з’яўляецца свайго роду адказам на патрэбы і выклікі манаскага жыцця і служэння ў сучасным свеце. На пачатку ...
Читать далее »У Навагрудку праходзіць курс “Абаронца веры”
7 кастрычніка ў Навагрудку будуць прадоўжаны сустрэчы курса “Абаронца веры” (Fidei Depositum), якія распачаліся ў мінулым годзе. Курс разлічаны на ўсіх хрысціянаў, асабліва католікаў, якія жадаюць паглыбіць свае веды ў галіне гісторыі Касцёла, фундаментальнага багаслоўя, новых рэлігійных рухаў, у сучасных маральных праблемах, асабліва ў гендэрнай ідэалогіі і акультызме. Мэта курсу — паглыбіць хрысціянскі светапогляд вернікаў сярод распаўсюджвання розных антыхрысціянскіх сістэм ...
Читать далее »Адбылася пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды пачатку навучальнага года
Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбылася пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Пілігрымка вырушыла з парафіі Святога Духа (Альшанка) пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі кс. Андрэя Струкеля. У набажэнстве ўдзельнічала каля 250 вернікаў розных парафій і рознага ўзросту: малодшаму не споўнілася і ...
Читать далее »У свята Святога Міхала Арханёла ў парафіі ў Навагрудку можна прыняць шкаплер
29 верасня парафія святога Міхала Арханёла ў Навагрудку запрашае паўдзельнічаць у парафіяльнай урачыстасці і ўрачыста прыняць шкаплер заступніцтва св. Міхала. Прыняць шкаплер можа кожны вернік. Шкаплер — перш за ўсё бачны знак даверу св. Міхалу Арханёлу. Першы такі шкаплер з’явіўся ў XІХ ст. пры касцёле св. Яўстафія ў Рыме і належаў да створанага ў Рыме ў 1878 г. брацтва св. ...
Читать далее »Касцёл у Навагрудку атрымаў копію келіха Св. Ядзвігі з музея «Эрмітаж» у Санкт-Пецярбургу
Касцёлу Святога Міхала ў Навагрудку 15 верасня была перададзена копія келіха Святой Ядвігі з Эрмітажа. Падзея, якую чакалі жыхары Навагрудка была здзейснена дзякуючы намаганням Беларускага геаграфічнага таварыства і парафіі Святога Міхала Арханёла. Урачыстая перадача палімернай копіі “Келіха Святой Ядвігі” адбылася ў прысутнасці шматлікіх гасцей з усёй Беларусі, прадстаўнікоў міністэрства культуры, мясцовай улады і дыпламатычнага корпусу. Палімерны дублікат зрабілі ў Санкт-Пецярбургу. ...
Читать далее »Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку
11-13 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў, тэмай якіх будзе “Распаліць сэрца. Дух Святы ў дзеянні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Праграма рэкалекцый: 11 кастрычніка: 10.00 — малітва на распачацце рэкалекцый; 10.30 — канферэнцыя I; 11.30 — перапынак; 12.00 — уводзіны і канферэнцыя II; 13.30 — абедзены перапынак; ...
Читать далее »Саракагадзіннае набажэнства і адпустовая ўрачыстасць адбыліся ў лідскай Фары
Як і штогод, для вернікаў лідскай Фары была арганізавана саракагадзінная падрыхтоўка перад парафіяльнай урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа. У гэтай плённай падрыхтоўцы парафіянам дапамагаў ксёндз Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. З 12 верасня да поўначы 14 верасня працягвалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У цішыні кожны мог прадставіць Богу самога сябе, выказаць Яму свае просьбы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!