7 кастрычніка ў Навагрудку будуць прадоўжаны сустрэчы курса “Абаронца веры” (Fidei Depositum), якія распачаліся ў мінулым годзе.
Курс разлічаны на ўсіх хрысціянаў, асабліва католікаў, якія жадаюць паглыбіць свае веды ў галіне гісторыі Касцёла, фундаментальнага багаслоўя, новых рэлігійных рухаў, у сучасных маральных праблемах, асабліва ў гендэрнай ідэалогіі і акультызме.
Мэта курсу — паглыбіць хрысціянскі светапогляд вернікаў сярод распаўсюджвання розных антыхрысціянскіх сістэм і плыняў у грамадстве і дапамагчы праз набытыя веды супрацьстаяць духу і спакусам гэтага свету.
Тэмы, якія будуць разглядацца:
- выбраныя тэмы з гісторыі Касцёла: крыжовыя паходы, інквізіцыя, контрэфармацыя, багацці Касцёла, беспамылковасць Рымскага Пантыфіка і некаторыя іншыя;
- выбраныя тэмы з фундаментальнай тэалогіі: верагоднасць Божага Аб’яўлення, верагоднасць Касцёла, паняцце цуду;
- новыя рэлігійныя рухі: новыя пратэстанцкія плыні, рэлігійны сінкрэтызм, сучасныя секты;
- маральнае багаслоўе: маральны індыферэнтызм, праявы секулярнага грамадства, гендэрная ідэалогія і іншыя;
- філасофія: вытокі сучасных ідэалогій, праявы гэтых ідэалогій у грамадстве, культуры, літаратуры, СМI;
- багаслоўе духоўнасці: асновы духоўнага жыцця хрысціяніна;
- небяспекі акультызму.
Курс дае магчымасць удзелу ў дыскусійных сустрэчах з цікавымі людзьмі. Яго неад’емнай часткай з’яўляецца супольная малітва: святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
Сустрэчы пройдуць:
7-9 кастрычніка,25-27 лістапада,9-11 снежня,- 20-22 студзеня.
