У Беларусі

Рэкалекцыйны курс «Назарэт» адбудзецца ў Навагрудку

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. Гэтым разам будзем разважаць пра значэнне часу паводле евангельскіх прыпавесцяў. Курс адбудзецца з 18 па 20 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала.  Тэма курсу — ...

Читать далее »

Парафія ў Чавусах просіць аб дапамозе

Рымска-каталіцкая парафія ў Чавусах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мае патрэбу ў дапамозе. Уласных сродкаў парафіянаў не хапае, таму яны звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы. Цяпер працы ў асноўным сканцэнтраваныя на рамонце парафіяльнага дома, дзе плануецца праводзіць набажэнствы ў зімовы час у цёплым памяшканні. Пазней будзе праводзіцца ацяпленне самога будынку касцёла. Для сувязі: +375298809919 (мабільны, Viber), andrej.kieulich@gmail.com — кс. Андрэй Кеўліч Ахвяраванні можна пералічваць ...

Читать далее »

Открыт набор на четвёртый поток лидерских курсов Piligrim

Piligrim — курсы христианского лидерского служения, которые проходят в Барановичах. Их целью является помощь молодому поколению в открытии и реализации лидерского потенциала. Первая встреча пройдет 25-27 ноября. Несмотря на важность духовного развития, для христианина не менее важным является и развитие себя как личности, ведь без этого будет невозможен духовный рост. Для каждого важно познавать и укреплять свой потенциал, развивать свои ...

Читать далее »

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі ў Гервяты

У касцёл Святой Тройцы ў Гервятах прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях. Копіі абразоў завіталі ў Гервяты ў суботу, 22 кастрычніка, з суседняй міхалішскай парафіі св. Міхала Арханёла, дзе знаходзіліся на працягу тыдня. Разам з арганізатарамі перэгрынацыі ўшанаваць Нябесную Апякунку прыбылі вернікі з Мінска. Вітаючы ў святыні Маці Божую, пробашч парафіі кс. Дзмітрый Леўчык ...

Читать далее »

Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця пройдзе ў Навагрудку

У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ прыбылі ў Мінскую парафію

У нядзелю, 23 кастрычніка вернікі парафіі Святога Яна Евангеліста і Святога Максіміліяна Марыя Кольбэ ў Мінску перажывалі важную і радасную падзею. У гэты дзень, падчас святой Імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Трэба адзначыць, што святы Папа з’яўляецца сапраўдным сябрам і заступнікам розных рухаў і супольнасцяў гэтай парафіі. Так, сваім апекуном Святога Айца ...

Читать далее »

У Мінску Нунцый Ёзіч усклаў на арцыбіскупа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам

У суботу 22 кастрычніка Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты ...

Читать далее »

Цудадзейныя абразы Божай Маці перэгрынуюць па Астравеччыне

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат). Разам са сваім пробашчам ксяндзом Анатолем Захарэўскім вернікі парафіі, праслаўляючы Марыю спевам, у працэсіі ўнеслі абразы ў сваю святыню. Як адзначыў, звяртаючыся да прысутных, пробашч, Марыя хоча іх наведаць, як наведала Альжбету, хоча запытацца ў кожнага, ...

Читать далее »

“Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх”: малітоўнае чуванне “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы” аб’яднала маленькіх беларусаў

У Мінскім Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры 18 кастрычніка адбылася супольная малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”. Гэта сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Упершыню такая ружанцовая малітва адбылася ў 2005 годзе ў Каракасе, сталіцы Венесуэлы. Падчас малітвы групы дзяцей у прыдарожнай каплічцы, прысутныя жанчыны, адчулі глыбокую блізкасць Панны Марыі. Ім  адразу прыгадалася абяцанне айца Піа: “Калі мільён дзяцей ...

Читать далее »

Ноч чування з навэннаю да святой Ядвігі адбудзецца ў Магілёве

У суботу, 22 кастрычніка, у парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі, каралевы, у Магілёве адбудзецца начное чуванне, падчас якога распачнецца навэнна да св. Ядвігі, якая будзе трываць 9 месяцаў.  Верым, што дзякуючы ўмацаванню нашых блізкіх адносінаў са св. Ядвігай, каралевай, і наследаванню яе цнотаў, мы можам спадзявацца на яе магутнае заступніцтва перад Богам і разлічваць на яе каралеўскую шчодрасць. Расклад набажэнства: 22.00 – ...

Читать далее »