Рэкалекцыйны курс «Назарэт» адбудзецца ў Навагрудку

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. Гэтым разам будзем разважаць пра значэнне часу паводле евангельскіх прыпавесцяў.

Курс адбудзецца з 18 па 20 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала.  Тэма курсу — “Не змарнаваць час дадзены Богам”. Праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС.

План:

Пятніца (18 лістапада);

  • 18.00 Святая Імша;
  • 19.00 Вячэра;
  • 20.00 Адарацыя, споведзь;
  • 21.00 Уводзіны;

Субота (19 лістапада);

  • 8.00 Сняданне;
  • 9.00 Медытацыя;
  • 10.00 Канферэнцыя 1, самастойная праца;
  • 12.00 Святая Імша;
  • 13.00 Абед;
  • 15.00 Канферэнцыя 2, самастойная праца;
  • 18.00 Вячэра;
  • 20.00 Адарацыя

Нядзеля (20 лістапада);

  • 8.00 Сняданне;
  • 9.00 Канферэнцыя 3, самастойная праца;
  • 11.00 Святая Імша;
  • 12.30 Заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”;
  • 13.00 Абед.

Запісацца можна па нумару: +375 44 771 99 83 (Марына)

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі