У канцы месяца, 28-30 кастрычніка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для дарослых на тэму «Адкрыць наноў 10 Божых наказаў», якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. У 10 Божых наказах выражаны асноўныя і нязменныя абавязкі чалавека адносна Бога і бліжняга, таму яны актуальныя заўсёды і заўсёды нязменныя. Многія з цяперашніх ...
Читать далее »У Беларусі
Што вядома пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам?
Сайт парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску chyrvony.by, дзе ў касцёле 26 верасня здарыўся пажар і на дадзены момант святыня зачынена, паведамляе пра дзеянні, якія прадпрымаюць парафіяне разам з пробашчам кс. Уладзіславам Завальнюком: На адрас КУП «Мінская спадчына» былі накіраваныя лісты з просьбай аб строгім выкананні патрабаванняў пратаколу (№5 ад 26 верасня 2022 г.) пасяджэння камісіі па надзвычайных ...
Читать далее »18 кастрычніка дзеці Беларусі далучацца да акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»
Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе мэта – папулярызаваць ружанцовую малітву сярод дзяцей і іх бацькоў, аб’яднаць свет перад абліччам праблем і крызісаў, якія ён сёння перажывае. Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі – паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да сэрца Бога і такім чынам змяняць ...
Читать далее »Інаўгурацыйнае свята для першакурснікаў Вышэйшай Духоўнай семінарыі: мы чакаем і пакладаем на вас надзею!
Інаўгурацыйная ўрачыстасць новага 2022-2023 навучальнага года на 1 курсе Вышэйшых Духоўных Семінарый у Гродне і Пінску адбылася 8 кастрычніка ў Мінску. З нагоды ўрачыстасці Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Сярод прысутных быў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, таксама святары, якія будуць выкладаць на падрыхтоўчым курсе, свецкія выкладчыкі ды блізкія і родныя семінарыстаў. Удзельнікі распачалі сустрэчу ...
Читать далее »У Мінску нунцый Ёзіч ускладзе палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Станеўскага
У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч ускладзе палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты ...
Читать далее »Юбілей 100-годдзя вяртання абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных адзначаць у Барунах
14-15 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) aдзначаць 100-годдзе з часу вяртання славутага ласкамі абраза. Больш за 330 гадоў шматлікія вернікі выказваюць прашэнні і падзякі перад невялікай выявай Маці Божай, вядомай пад тытулам Суцяшальніца засмучаных. Як даўней, так і ў наш час па шчырых малітвах Суцяшальніца засмучаных выслухоўвае сваіх зямных дзяцей і дапамагае ...
Читать далее »Адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Суботніках
У парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Абраз Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца ў бакавым алтары святыні і ўжо многія гады ўшаноўваецца вернікамі парафіі асабліва ў першую нядзелю кастрычніка. Урачыстую святую Імшу па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча ўзначаліў дырэктар Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Мінск) кс. Віталій ...
Читать далее »“Паўстань і свяці”: беларусы на IV Кангрэсе маладых кансэкраваных
З 22 па 25 верасня ў польскім горадзе Ліхень адбываўся IV Кангрэс маладых кансэкраваных пад дывізам “Паўстань і свяці”. На гэтым кангрэсе ўдзельнічалі таксама кансэкраваныя асобы з Беларусі. Падчас Кангрэсу мы мелі магчымасць маліцца разам прыгожым спевам Літургіі Гадзінаў. Кожны дзень мы сустракаліся на канферэнцыях, якія былі вельмі жыццёвымі, дапамагалі нам нанова адкрыць скарб уласнай кансэкрацыі, пагдядзець іначай на крызісы ...
Читать далее »У Магілёве адбыўся VI Ружанцовы кангрэс
1 кастрычніка 2022 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прайшоў шосты ружанцовы кангрэс. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання”. Мэтай кангрэса, як заўсёды, было паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах. На мерапрыемства з’ехаліся вернікі з ...
Читать далее »Рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?» пройдуць ва Уселюбе
Школа Natus Est ва Уселюбе распачынае курс рэкалекцый. Запрашаем на рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?», якія адбудуцца 21-23 кастрычніка. Пакора з’яўляецца адным з найбольш грэбаваных якасцяў у жыцці хрысціяніна. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!