Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Яніна Бальцэвіч, мама сястры Іны Бальцэвіч ASC, якая паходзіць з в. Малэйкаўшчына каля Ліды (Гродзенская дыяцэзія), пэўны час працавала ў Докшыцах і цяпер працуе ў Ачынску (Сібір). Выказваем шчырыя спачуванні сястры Іне Бальцэвіч ASC з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая ...
Читать далее »У Беларусі
У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча для дзяцей з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага
2 студзеня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Распачалася праграма са святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас казання біскуп Юрый разам з дзецьмі паразважаў над тым, як трэба рыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Рыхтуючыся знешне, прыбіраючы і ўпрыгожваючы кватэру, набываючы падарункі, варта памятаць, што самае галоўнае — падрыхтаваць ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу за супакой душы Бэнэдыкта XVI
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, адбылася Імша за супакой яго душы. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх разам са шматлікімі прысутнымі – духавенствам і вернікамі – узносіў малітву аб вечным жыцці для спачылага Папы эмерыта, які кіраваў Паўсюдным Касцёлам з 2005 па 2013 год. На пачатку Эўхарыстыі біскуп падкрэсліў, ...
Читать далее »«Папа вас любіць і моліцца за вас»: Восем гадоў супрацы Бэнэдыкта XVI і Беларусі
Спачылы напярэдадні новага 2023 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI згуляў важную ролю і ў развіцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яна вылучаецца перадусім дзвюма важнымі з’явамі. З аднаго боку – гэта кадравыя змены на чале беларускага Касцёлу, а з другога – паглыбленне стасункаў паміж Ватыканам і ўладамі Беларусі. Пра гэта і не толькі – у нашым артыкуле. Адстаўкі і прызначэнні ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў і настаўнікаў Віцебскай дыяцэзіі ў межах Вялікай навэнны адбудзецца ў Будславе
У першую суботу месяца, 7 студзеня 2023 года ў межах Вялікай навэнны ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца малітоўная сустрэча для катэхетаў і настаўнікаў. Сустрэчу арганізуе Віцебская дыяцэзія. Вялікая дзевяцімесячная навэнна – асаблівая малітва, якая адбываецца паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў першыя суботы месяца ад кастрычніка 2022 года і працягнецца да чэрвеня 2023 года. Праграма: 11.00 — ...
Читать далее »Урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў у супольнасці сэрцанаў у Гродне
27 снежня парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне святкавала ўрачысты момант прыняцця вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці праз кл. Аляксандра Пятліцкага SCI. У гісторыі беларускага дыстрыкту айцоў сэрцанаў вечная кансэкрацыя ўпершыню адбылася на айчыннай зямлі. Кл. Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Сваё жыццё, прысвечанае службе Богу, распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 г. у ...
Читать далее »Калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій прайшоў у Гродне
28 снежня ў Гродне адбыўся калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій горада і іншых месцаў Беларусі. Мерапрыемства, арганізатарам якога быў кс. Артур Малафей, адказны за душпастырства спорту і фізічнага выхавання ў Гродзенскай дыяцэзіі, распачалося святой Імшой у капліцы парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Літургію цэлебраваў а. Віктар Бохан СSsR. У гаміліі ён нагадаў пра свята немаўлят, мучанікаў, якое адзначае ў гэты ...
Читать далее »Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года
Сёлета ў сувязі з тым, што ў актаве Нараджэння Пана няма нядзелі, свята Святой Сям’і прыпадае на 30 снежня, у пятніцу. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года Духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім ...
Читать далее »У Навагрудку на гарадской плошчы адкрылі жывую стаенку ( +відэа)
У пятніцу 23 снежня на гарадской плошчы ў г. Навагрудак была ўрачыста адкрыта жывая батлейка. Ініцыятыва адкрыцця прыналежала мясцовым гарадскім уладам на чале са старшынёй Навагрудскага выканкама Сяргеем Сяргеевічам Чаркоўскім і навагрудскай парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Урачыстае адкрыццё распачалося Эўхарыстыяй у касцёле Святога Арханёла Міхала, якую сваім прыгожым спевам аздобіў хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino”. Пасля святой Імшы ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для бедных адбылася ў Гродне
21 снежня напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных людзей. На сустрэчы сабралося больш за 100 чалавек, якія штодзённа сутыкаюцца з рознымі праблемамі. Штогод у гэты перадсвяточны час Касцёл хоча паказаць такім людзям, што яны не пакінутыя, што заўсёды могуць атрымаць патрэбную падтрымку, бо, як падкрэслівае Святы Айцец Францішак, “любоў да бедных ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!