«Марыя ў маім сэрцы». Абвешчаны конкурс для дзяцей і моладзі да 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай

Ілюстрацыйная выява: малюнак Ірэны Ахрамовіч / Naracz.by

У межах падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай абвешчаны конкурс на тэму «Марыя ў маім сэрцы». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць дзяцей і моладзь, якія могуць прадставіць свае працы ў дзвюх намінацыях «Паэзія» і «Малюнак».

Афармленне конкурсных прац:

Вершы: да дзвюх старонак фармату А4, шрыфт Times New Roman, памер 14, интэрвал 1,5.
На тытульным лісце неабходна змясціць дадзеныя удзельніка: імя, прозвішча, узрост, парафія, месца пражывання (горад, пасёлак, аграгарадок, вёска).

Малюнак: памер прац ад фармату А3, на адваротрым баку неаходна змясціць дадзеныя удзельніка: імя, прозвішча, узрост, парафія, месца пражывання (горад, пасёлак, аграгарадок, вёска).

Вершы можна дасылаць на адрас электроннай пошты: budslaukonkurs@gmail.com.

Малюнкі просім перадаць праз святароў у Мінска-Магілёўскую Мітрапалітальную курыю ці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Поштай свае працы можна выслаць на адрас:

Нацыянальны санктуарый
вул. Чырвоная плошча, 8
аг. Будслаў
Мядзельскі р-н
Мінская вобл., індэкс 222374.

Конкурсныя працы прымаюцца да 1 мая.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 3 чэрвеня ў Будславе і змешчаны на партале Сatholic.by.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Будслаўскага фэсту 1 ліпеня.

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі