У першую суботу месяца, 7 студзеня 2023 года ў межах Вялікай навэнны ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца малітоўная сустрэча для катэхетаў і настаўнікаў. Сустрэчу арганізуе Віцебская дыяцэзія. Вялікая дзевяцімесячная навэнна – асаблівая малітва, якая адбываецца паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў першыя суботы месяца ад кастрычніка 2022 года і працягнецца да чэрвеня 2023 года. Праграма: 11.00 — ...
Читать далее »У Беларусі
Урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў у супольнасці сэрцанаў у Гродне
27 снежня парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне святкавала ўрачысты момант прыняцця вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці праз кл. Аляксандра Пятліцкага SCI. У гісторыі беларускага дыстрыкту айцоў сэрцанаў вечная кансэкрацыя ўпершыню адбылася на айчыннай зямлі. Кл. Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Сваё жыццё, прысвечанае службе Богу, распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 г. у ...
Читать далее »Калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій прайшоў у Гродне
28 снежня ў Гродне адбыўся калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій горада і іншых месцаў Беларусі. Мерапрыемства, арганізатарам якога быў кс. Артур Малафей, адказны за душпастырства спорту і фізічнага выхавання ў Гродзенскай дыяцэзіі, распачалося святой Імшой у капліцы парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Літургію цэлебраваў а. Віктар Бохан СSsR. У гаміліі ён нагадаў пра свята немаўлят, мучанікаў, якое адзначае ў гэты ...
Читать далее »Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года
Сёлета ў сувязі з тым, што ў актаве Нараджэння Пана няма нядзелі, свята Святой Сям’і прыпадае на 30 снежня, у пятніцу. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года Духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім ...
Читать далее »У Навагрудку на гарадской плошчы адкрылі жывую стаенку ( +відэа)
У пятніцу 23 снежня на гарадской плошчы ў г. Навагрудак была ўрачыста адкрыта жывая батлейка. Ініцыятыва адкрыцця прыналежала мясцовым гарадскім уладам на чале са старшынёй Навагрудскага выканкама Сяргеем Сяргеевічам Чаркоўскім і навагрудскай парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Урачыстае адкрыццё распачалося Эўхарыстыяй у касцёле Святога Арханёла Міхала, якую сваім прыгожым спевам аздобіў хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino”. Пасля святой Імшы ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для бедных адбылася ў Гродне
21 снежня напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных людзей. На сустрэчы сабралося больш за 100 чалавек, якія штодзённа сутыкаюцца з рознымі праблемамі. Штогод у гэты перадсвяточны час Касцёл хоча паказаць такім людзям, што яны не пакінутыя, што заўсёды могуць атрымаць патрэбную падтрымку, бо, як падкрэслівае Святы Айцец Францішак, “любоў да бедных ...
Читать далее »Францішкане з Івянца запрашаюць на XII калядны фестываль
Святы Францішак, каб даць магчымасць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму ў Грэчча арганізаваў першую жывую батлейку і дазволіў адчуць калядны цуд Божай прысутнасці. У поўны радасці і спеву час Божага Нараджэння, яго браты — францішкане — запрашаюць усіх жадаючых 14 студзеня ў Івянец на 12-ы калядны фестываль. Пачатак у 14.00 у Івянецкім доме культуры. ...
Читать далее »Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў тракельскім санктуарыі
18 снежня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях сустракалі Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі ў святыню скаўты з Гродна. Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню міру – штогадовая скаўцкая акцыя, прымеркаваная да Божага Нараджэння. Агонь запальваецца ў пячоры Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. Папа Францішак прыняў Бэтлеемскі агонь з рук дванаццацігадовай дзяўчынкі Сары Носкі падчас агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай ...
Читать далее »У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі Кодэкс кананічнага права ў беларускім перакладзе з апошнімі зменамі, унесенымі Папам Францішкам
15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выдання Codex iuris canonici (Кодэкса кананічнага права) са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду, і з перакладам на беларускую мову. У прэзентацыі ўнікальнага выдання ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламаты, святары, спецыялісты ў галіне канічнага і дзяржаўнага права ...
Читать далее »Ружа і сэрцы для Маці Божай з’явіліся ў тракельскім санктуарыі
11 снежня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася малітва ў інтэнцыі людзей, якія ахвяравалі воты ў выглядзе сярэбраных сэрцаў у знак веры і ўдзячнасці за атрыманыя ласкі аздараўлення фізічнага і духоўнага характару, выслуханыя просьбы і пачутыя малітвы. Раней, 24 лістапада, у санктуарыі побач з цудатворным абразом Маці Божай была змешчана сярэбраная ружа, якую кусташ санктуарыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!