У Беларусі

Новая структура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

30 сакавіка 2023 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай касцёльнай акругі архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадчынніцай Брэсцкай уніі 1596 года, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада. У 1798 годзе была створана Мінская (русінская) епархія, дзейнасць якой у 1839 годзе была паралізавана, але ...

Читать далее »

Навошта патрэбны скаўтынг? Бо проста катэхезы замала

“Калі б гадоў 25 таму мне сказалі пра скаўтаў, я б адказаў, што не ведаю, хто гэта такія. Сёння ж нельга ўявіць сабе Касцёл без іх”, – казаў калісьці арцыбіскуп Кандрусевіч. Лічыцца, што за два дзесяцігоддзі дзейнасці праз рух прайшлі больш за тысячу хлопцаў і дзяўчат. Чым хрысціянскі скаўтынг прыцягвае моладзь? Што стаіць за каляровымі гальштукамі і формай? Паспрабуем раскласці ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2023 года

«Даручаю вашай малітве кожнае зачатае дзіцё, чыё жыццё, дадзенае Богам, — святое і недатыкальнае» (Папа Францішак, Агульная аўдыенцыя 27 кастрычніка 2021 г.). Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! 27 кастрычніка 2021 года Папа Францішак благаславіў званы, якія маюць імя «Голас ненароджаных». Святы Айцец першы сімвалічна ўдарыў у гэтыя званы, выказаўшы пры гэтым такое ...

Читать далее »

Рэквіем па Віцы. Скаўтка, якая за паўгода да смерці прайшла цырымонію «Fiat»

Калі мы чуем пра смерць маладой асобы, звычайна становіцца няёмка. Хочацца апусціць вочы, змаўчаць. Падаецца, што ўсе падабраныя словы будуць ці то недастатковымі, ці то залішнімі… Аднак скаўтка Маргарыта распавядае пра заўчасны адыход сяброўкі бадзёрым голасам. Узгадвае пэўныя моманты з іх адносінаў – усміхаецца, іншыя – раздражняецца. Падобна і ксёндз Андрэй. Упэўнены, што дзяўчына больш патрэбная ў Небе: яна будзе ...

Читать далее »

“Ці ведала Ты, Марыя?”: велікапоснае чуванне моладзі прайшло ў Мінску

На працягу апошніх год добрай традыцыяй стала арганізоўваць велікапосныя начныя чуванні моладзі. Гэта выдатная нагода глыбей перажыць Вялікі пост, наблізіцца да таямніцаў мукі і смерці Езуса Хрыста, каб разам з Ім прыйсці да пустой магілы падчас Змёртвыхпаўстання. Чуванне адбылося з 18 на 19 сакавіка ў архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Спатканне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ...

Читать далее »

Катэхетычная секцыя пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi прадстаўляе сайт «Катэхет»

Падчас сёлетняга Вялікага посту ў сеціве з’явіўся новы хрысціянскі рэсурс — сайт «Катэхет», распрацаваны Катэхетычнай секцыяй пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Гэтая платформа была створана спецыяльна для катэхетаў, навучэнцаў, iх бацькоў i ўсiх зацiкаўленых з мэтаю больш зручнага карыстання катэхетычнымi праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi i напрацоўкамi. Пэўны час карысныя для катэхетаў матэрыялы змяшчалiся ў раздзеле Credo партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Карытас Беларусі прайшлі ў Сапоцкіне

13-14 сакавіка ў дыяцэзіяльным Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне праходзілі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Карытас з усіх дыяцэзій Касцёла ў нашай краіне. Духоўныя практыкаванні для тых, хто дапамагае патрабуючым сваёй ахвярнай працай у структуры дабрачыннага каталіцкага таварыства, праводзіў айцец Андрэй Агель SchP, пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Варта адзначыць, што рэкалекцыі адбыліся пасля Трэцяй нядзелі Вялікага посту, якая ў ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў семінарыстам паслугі лектараў і акалітаў

Каб стаць святарамі, семінарыстам трэба прайсці пэўныя этапы фармацыі, якія дапамагаюць ім лепш усвядоміць сэнс будучага святарскага служэння. У сувязі з гэтым 12 сакавіка, у ІII нядзелю Вялікага посту, студэнтам 3 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне была ўдзелена паслуга лектарату, a студэнтам 4 курса – паслуга акалітату. Таксама ў гэты дзень двое семінарыстаў упершыню апранулі духоўнае адзенне – сутаны. ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 17 па 19 сакавiка ў Баранавiчах адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці. Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на рэкалекцыі ўсіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый, +375 33 676 95 85 — айцец Андрэй Grodnensis.by

Читать далее »

Віншаванне з 10-годдзем абрання Папы Францішка ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі

У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне кіруе Святому Айцу віншаванне. Яго Святасці Папу Францішку, Біскупу Рымскаму Ваша Святасць! З сыноўняй адданасцю, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, а таксама ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прашу Вас прыняць шчырыя ...

Читать далее »