На юбілей 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) беларускія мастакі, такія як Віктар Сагановіч, Аляксандр Грышкевіч, Павел Татарнікаў, Аляксандр Балдакоў, Сяргей Грыневіч, Васіль Матусевіч, Васіль Чатнеўцаў, Валянціна Шоба і іншыя, падарылі парафіі свае працы. Падараваныя творы жывапісу маюць тры асноўныя тэматычныя напрамкі: святы Дамінік і ордэн дамініканаў, а таксама яго дзейнасць на Навагрудчыне, будынак касцёла Міхала Арханёла, ...
Читать далее »У Беларусі
Рэкалекцыі для юнакоў пройдуць у гродзенскай семінарыі
З 26 па 28 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў. Асабліва запрашаюцца да ўдзелу тыя юнакі, якія належаць да літургічнай службы алтара. Больш інфармацыі аб рэкалекцыях можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 663 56 05; +375 (33) 689 10 39 grodnensis.by
Читать далее »У Навагрудку пройдзе чарговы рэкалекцыйны курс «Назарэт»
З 26 па 28 красавіка, пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс «Назарэт», які правядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. Месца правядзення курса — парафія ...
Читать далее »Як праходзяць пасяджэнні ККББ? “Прыснуць тут не атрымаецца”
Сёлета споўнілася 25 годоў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. За гэты час ужо адбылося 89 пасяджэнняў, шматразова змяняўся склад органа, а цяперашні яго старшыня, біскуп Алег Буткевіч, яшчэ вучыўся ў семінарыі, калі ККББ сабралася ўпершыню. З гэтай нагоды мы вырашылі распытаць кс. Юрыя Санько, дапаможнага сакратара ККББ, як выглядаюць гэтыя сустрэчы і якім чынам прымаюцца агульныя рашэнні. – Калі Вы ўпершыню ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у Перстуні
8 красавіка ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адзначалася адпустовая ўрачыстасць, паведамляе grodnensis.by. На малітве ў гэты дзень сабраліся шматлікія вернікі парафіі, a таксама госці. Святую Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які наведаў гэтую парафіяльную супольнасць упершыню. Пробашч парафіі кс. Павел Гедройць ад імя ўсіх, хто ўтварае ...
Читать далее »Пад апекай Маці Божай Гудагайскай. Сведчанне Тарэсы Прыбыльскай
Марыя. Колькі велічы і хараства ў гэтым простым слове! Маці Божая ва ўсе часы карысталася асаблівай пашанай сярод вернікаў, бо праз Яе заступніцтва можна атрымаць шчодрыя ласкі, пазбавіцца ад залежнасцяў, загаіць самыя глыбокія і балючыя раны. Багародзіца пяшчотнай далонню імкнецца прыгарнуць кожнага, захінае сваім плашчом у хвіліны жыццёвых бураў, выцірае слёзы і дорыць надзею. Шчырая і лагодная, Нябесная Мама з ...
Читать далее »«Божае аблічча — гэта міласэрнасць»: біскуп-намінат узначаліў Імшу ў Лідзе ў свята Божай міласэрнасці
7 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, якая святкуецца як урачыстасць Божай Міласэрнасці, парафія ў лідскім мікрараёне Маладзёжны вітала шматлікіх гасцей з усяго горада і ваколіц. Парафія Божай Міласэрнасці ў Лідзе з’яўляецца адной з першых у свеце, якія атрымалі гэты тытул: ён быў дадзены ёй у 1994 г. Вялікай радасцю для парафіяльнай супольнасці стала святкаванне сваіх “імянін” разам з біскупам-намінатам Уладзімірам ...
Читать далее »«Радио Мария в Беларуси» может лишиться помещения
Редакция «Радио Мария в Беларуси», которое создает не только исключительно католический, но и богатый культурный, краеведческий контент, столкнулась с новой серьезной проблемой. Если бы удалось выкупить здание, которое арендует редакция, это дало бы возможность не только расширить студию, но и обустроить там жилье для священника директора, которому негде жить, и построить часовню. Но на это нужно 140 тысяч долларов. Здание, ...
Читать далее »Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана — Дзень святасці жыцця 2024 года
Паважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты, людзі добрай волі! «Мы ўносім сапраўдны мір у нашу сям’ю, акружэнне, горад, краіну, у свет. Пачынаем з любові да маленькага дзіцяці ўжо ва ўлонні маці. Тое, што найбольш знішчае мір у сучасным свеце, — гэта аборты», — казала Маці Тэрэза з Калькуты. 1. Зусім нядаўна мы адзначалі ўрачыстасць ...
Читать далее »«З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя
3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя. Яе мэта — узгадаць тых асоб, хто ў свой час усе свае сілы і намаганні прыклалі дзеля таго, каб Божая слова гучала ў Беларусі на роднай мове. На пачатку да сабраных звярнуўся ксёндз Аляксандр Шамрыцкі, духоўны апякун сацыяльнага цэнтру. Вітаючы прысутных, асаблівым чынам ён ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!