У Беларусі

Гурт «Laudans» прэзентаваў новы кліп (+відэа)

У апошні дзень лета гурт «Laudans» прэзентаваў кліп на спеў «Той Самы Госць», словамі для якога стаў верш хрысціянскай паэткі Ірыны Багдановіч. «Той Самы Госць» — гэта гісторыя пра тое, як мы глядзім на нашых бліжніх. Ці хапае нашай увагі і павагі да ўсіх тых, міма каго мы праходзім? Ці хапае нашай любові, каб у кожным з людзей шукаць Вобраз ...

Читать далее »

«Міласэрныя, як Айцец»: у Шчучыне прайшлі «Канікулы з Богам»

З 21 па 28 жніўня пад эгідай касцёла св. Тэрэзы з Авілі ў Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» – мерапрыемства, якое штогод аб’ядноўвае дзяцей і моладзь парафіі. На працягу ўжо больш як дваццаці год у апошні тыдзень жніўня касцёл святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне збірае дзяцей і падлеткаў парафіі дзеля таго, каб паразважаць пра Бога, далучыцца да супольнай малітвы і ...

Читать далее »

Удзельнікі акцыі “У школу разам з cалезіянамі” атрымалі падарункі

30 жніўня завяршылася дабрачынная акцыя “У школу разам з салезіянамі”. Пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы дзеці, з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, атрымалі падарункі, якія дапамогуць ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года. Усяго дапамогу атрымалі 11 сямей на агульную суму больш за 7000 беларускіх рублёў. ...

Читать далее »

Акцыя «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» прайшла ў Бабруйску

28 жніўня валанцёры рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” разам з братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Пры дапамозе замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем’яў, паведамляе caritas-minsk.by Сёстры дамініканкі, якія працуюць у парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе ...

Читать далее »

Салезіяне прынялі ўдзел у дабрачынным футбольным турніры для асаблівых дзяцей

У суботу 27 жніўня прадстаўнікі салезіянскай сям’і з Мінска прынялі ўдзел у аднадзённым дабрачынным турніры па мікра-футболе. Каманду сваёй прысутнасцю падтрымліваў ксёндз Іван Огар SDB, а таксама ксёндз Алег Каралёў SDB. Сам турнір арганізаваў Аляксей Мамотаў, урач–педыятр які займаецца дзецьмі-інвалідамі з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення дадзенага турніру будуць выкарыстаны для набыцця дзіцячага харчавання для цяжкахворых дзяцей. ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах адзначыла юбілей

Роўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэнне грэка-каталіцкага святара. Сёння ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі святочную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Падчас казання перад вернікамі выступіў святар, які адслужыў першую службу ў Івацэвічах. Айцец Ігар, які цяпер ўзначальвае парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, нагадаў, што 20 гадоў таму было спадзяванне на рост колькасьці вернікаў ...

Читать далее »

Байкеры пракацілі на матацыклах сірот-інвалідаў у дзіцячай вёсцы

Незвычайны свята прайшло 26 жніўня ў гомельскай Дзіцячай вёсцы («Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця») — да сірот-інвалідаў прыехалі байкеры мотаклуба «Жалезныя браты». Дзеці паказалі гасцям прадстаўленне, а матацыклісты пагулялі з выхаванцамі Дзіцячай вёскі і пакаталі іх на сваіх байках. Візіт адбыўся па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага храма святога Архангела Міхаіла ў Гомелі протаіерэя Ігара Альшанава, які аказвае духоўную ...

Читать далее »

На Маладзечаншчыне прайшоў фестываль хрысціянскіх спеваў “Laudato Si”

Падзея адбылася 20-21 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Ідэя правядзення такога фэсту належыць пробашчу парафіі ксяндзу Сяргею Бараўнёву. — Гэта ідэя ўзнікла ў мяне ў мінулым годзе восенню, – кажа святар, – ў мяне даўно была такая мара – арганізаваць музычны фестываль. І тут я падумаў, а чаму б не зрабіць яго тут, у Беразінскім, нягледзячы на тое, што ...

Читать далее »

У Гродне пачалі аднаўляць пашкоджаны крыж на касцёле

Крыж на вежы старадаўняга Бернардынскага касцёла ў Гродне будзе адноўлены, працы ўжо пачаліся. Гродзенцы публікуюць у сацсетках фота пашкоджанай канструкцыі, акружанай будаўнічымі рыхтаваннямі. Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён. Нагадаем, моцная навальніца, якая прайшла па заходняй Беларусі два месяцы таму, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды ...

Читать далее »

“Карытас” арганізаваў дзіцячы адпачынак у Бельгіі

Гэта лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным – цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях і стаць іх дарагімі гасцямі. Паездку арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі “Euro-Children”. Група складалася з 7 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджальніка. Арганізацыя “Euro-children” мае сваю ...

Читать далее »