“Карытас” арганізаваў дзіцячы адпачынак у Бельгіі

caritas_belgiaГэта лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным – цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях і стаць іх дарагімі гасцямі.

Паездку арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі “Euro-Children”. Група складалася з 7 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджальніка.

Арганізацыя “Euro-children” мае сваю доўгую гісторыю і шмат год займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету.

Усе пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў з Германіі, у далейшым “Еuro-children” пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.

З 2013 года дзякуючы супрацоўніцтву паміж арганізацыяй «Карытас» у Беларусі дзеці з беларускіх сем’яў таксама ўдзельнічаюць у гэтай праграме, прывозячы з Бельгіі добрыя ўражанні, незабыўныя моманты і часцінку сэрцаў прымаючага боку.

Па прыездзе ў Бельгію групу з Беларусі сустракаў дырэктар міжнароднай арганізацыі «Euro-Children» Карэл Фермёлен, а таксама сем’і, у якіх дзеці жылі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання ў Бельгіі.

caritas_belgia1

Для беларускіх удзельнікаў была арганізавана насычаная культурна-забаўляльная праграма. Падчас аздараўлення ў сем’ях дзеці наведалі заапаркі, басейны, аквапаркі, паркі атракцыёнаў. Дзеці атрымалі шмат уражанняў пасля гэтай паездкі. Шматлікім нават атрымалася пабываць у суседніх краінах — у Нідэрландах, Францыі і Германіі.

Уражанні ў кожнага дзіцяці розныя: аднаму больш за ўсё спадабаўся горад і забавы, іншаму цырк і катанне на вярблюдзе, хтосьці застаўся ў захапленні ад парку забаў у «Беллевардзе» і адпачынку на моры. Уражанні ва ўсіх розныя, але адно аб’ядноўвала ўсіх дзяцей: велізарная падзяка ўсім, хто паспрыяў, каб дадзеная паездка адбылася.

caritas.by

для друку для друку