У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры. Ужо традыцыйна Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру. Падчас святой Імшы ў ...
Читать далее »У Беларусі
Калі будзе выдадзены беларускі спеўнік?
У рэдакцыю «Каталіцкага Весніка» звярнулася чытачка Таццяна Віршыч з г. Іўе з такім пытаннем: «У інтэрв’ю «Кс. Тадэвуш Вышынскі адзначае 60 гадоў святарства. Эксклюзіўнае інтэрв’ю для “Каталіцкага Весніка” ад 4 чэрвеня 2016 года кс. Тадэвуш прамовіў наступныя словы: «Я хацеў бы таксама крыху распавесці пра беларускі спеўнік, які распрацаваны цягам гэтых гадоў у семінарыі. Ён ужо амаль гатовы да выдання! ...
Читать далее »Гродзенскія «Анёлы дабра» і св. Мікалай наведалі дзіцячы абласны шпіталь
Ужо прайшлі Калядныя святы, аднак у нядзелю, 15 студзеня, да дзетак у дзіцячую абласную бальніцу ў Гродне завітаў св. Мікалай разам з валанцёрамі гродзенскага “Карытас” у рамках праекта «Анёлы дабра». У кожнай палаце хлопцы і дзяўчаты вельмі радасна і цёпла сустракалі гасцей. У гэты вечар было расказана вельмі шмат вершаў і заспявана песень, а таксама шмат разоў дзеці вадзілі карагоды. ...
Читать далее »Каталіцкі гурт “Laudans” спяваў калядкі на свяце ў мінскім праваслаўным прыходзе
Амаль увесь суботні дзень 14 студзеня пасярод новабудовак Каменнай Горкі ў Мінску чуліся спевы, якія неслі ў сабе Радасць Божага Нараджэння. У гэтыя святочныя дні вернікі хацелі паказаць, што варта захоўваць традыцыю калядавання, а значыць, абвяшчэння Радасці Божага Нараджэння. “Зімовы фэст” — далёка не першы музычны фестываль, які ладзіць праваслаўны прыход святога Мікалая Японскага. Вернікі ладзілі і “Траецкі фэст”, дзе ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў лідскую парафію ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда-Індустрыяльны), дзе ўзначаліў вячэрнюю святую Імшу. Шматлікая колькасць вернікаў сабралася ў парафіяльнай святыні, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага госця. У сваёй гаміліі біскуп прыгадаў гісторыю трох мудрацоў, якіх традыцыя называе трыма каралямі. Гэта былі вучоныя, багатыя і ўплывовыя людзі. Іх пошукі Караля-месіі, пакланенне ...
Читать далее »Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе сустрэўся з Папам Францішкам
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе знаходзіўся з 9 па 12 студзеня 2017 года з візітам у Ватыкане. Сяргей Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Падчас яе адбылася кароткая размова беларускага пасла з Пантыфікам, паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі. У рамках паездкі Сяргей Алейнік сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам ...
Читать далее »Скаўцкі баль правядуць у Гомелі ў «Дзень братэрскай думкі»
25 лютага ў Гомелі каталіцкія скаўты правядуць «Дзень братэрскай думкі». Гэта традыцыйнае скаўцкае мерапрыемства ладзяць у пачатку года, каб святкаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынга Бадэна Паўэла, разам маліцца за развіццё скаўтынга ў Беларусі і пражыць гэты дзень у адзінстве і скаўцкім духу. На сустрэчы збіраюцца «звязы» скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). У госці да гомельцаў на «Дзень братэрскай ...
Читать далее »У гомельскай дзіцячай вёсцы пачалі арганізацыю дзённага знаходжання для інвалідаў
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала арганізацыю дзённага знаходжання для 14 чалавек — маладых і дарослых інвалідаў па двух суботах у месяц ва Установе «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». — Галоўнай мэтай з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця маладых і дарослых людзей з інваліднасцю, якія пражываюць дома ў сем’ях, дзякуючы інтэграцыі і развіццю для наладжвання кантактаў у грамадстве. У гэты ...
Читать далее »Дзеці з гродзенскай парафіі выступілі з калядным канцэртам у вайсковай частцы
8 студзеня дзіцячы хор «Містэрыюм» з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы «6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады». Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар, радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі. Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя ...
Читать далее »Калядны спектакль «Сон перад Калядамі» прадставіла салезіянская моладзь
8 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску моладзь прадставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі». Галоўным рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца Анастасія Субач, салезіянскі аніматар. Гэты спектакль распавёў невялікую гісторыю, якая адбылася напярэдадні аднаго з самых галоўных святаў у жыцці кожнага хрысціяніна — Божага Нараджэння. З дапамогай герояў – пабожнай дзяўчынкі і яе бабулі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!