«Міласэрныя, як Айцец»: у Шчучыне прайшлі «Канікулы з Богам»

kanikylu z Bogam_Schychun12З 21 па 28 жніўня пад эгідай касцёла св. Тэрэзы з Авілі ў Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» – мерапрыемства, якое штогод аб’ядноўвае дзяцей і моладзь парафіі.

На працягу ўжо больш як дваццаці год у апошні тыдзень жніўня касцёл святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне збірае дзяцей і падлеткаў парафіі дзеля таго, каб паразважаць пра Бога, далучыцца да супольнай малітвы і спеваў і проста выдатна правесці час з сябрамі, завесці новыя знаёмствы.

Не стаў выключэннем і гэты год: пад купалам касцёла сабралася больш за 500 маладых парафіян.

Сёлета дзеці, моладзь і святары разважалі аб учынках міласэрнасці для душы бліжняга — суцяшэнні засмучаных, настаўленні грэшнікаў і іншых.

kanikylu z Bogam_Schychun17

Дэвіз «Канікул з Богам — 2016» супаў з дэвізам Года Божай Міласэрнасці – «Міласэрныя, як Айцец».

Дзень канікул пачынаўся з супольнай малітвы і спеваў. Па заканчэнні спеваў на сцэне ля касцёла можна было пабачыць караценькую тэатральную пастаноўку, у якой абавязкова адлюстроўваўся адзін з ўчынкаў міласэрнасці.

Далей надыходзіў час гульняў і разваг, якія падрыхтоўвалі для сваіх падапечных выхавацелі. Пасля, пачуўшы мелодыю так званай «Бельгійкі», усе разумелі, што пачалася самая гарачая і вясёлая частка праграмы – танцы і ляцелі хутчэй займаць месца, і шукаць партнёра. А на прыканцы дня, пасля малітвы, усе без выключэння атрымлівалі салодкія пачастункі.

kanikylu z Bogam_Schychun22

Канешне, кожны дзень «Канікул з Богам» быў незвычайным і цікавым, але найбольш чаканымі сталі чацвер і пятніца, калі кожны жадаючы мог паскакаць на батуце, пачаставацца салодкім попкорнам і паўдзельнічаць у спартакіядзе.

kanikylu z Bogam_Schychun16

Паралельна з агульнай праграмай разваг на сцэне праходзіў конкурс «Голас».

«Канікул з Богам», у якім за тытул лепшага змагаліся як дзеці і падлеткі, так і іх выхавацелі. Галоўным суддзёй конкурса быў спецыяльна запрошаны госць – айцец Аляксандр Махнач SP, які да верасня прошлага года працаваў у шчучынскай парафіі.

kanikylu z Bogam_Schychun06

Але, як кажуць, усё добрае калісьці заканчваецца. Не сталі выключэннем і нашыя канікулы. Цяпер усім удзельнікам застаецца толькі чакаць наступнага лета, наступнага жніўня і наступных «Канікул з Богам», бо яны – пэўны шлях да адкрыцця свайго сэрца перад Панам Езусам.

Аляксей Саладуха, тэкст;
а.Віталь Слука SP, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі