У Гродне пачалі аднаўляць пашкоджаны крыж на касцёле

grodna kryzКрыж на вежы старадаўняга Бернардынскага касцёла ў Гродне будзе адноўлены, працы ўжо пачаліся. Гродзенцы публікуюць у сацсетках фота пашкоджанай канструкцыі, акружанай будаўнічымі рыхтаваннямі. Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён.

Нагадаем, моцная навальніца, якая прайшла па заходняй Беларусі два месяцы таму, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле(Узвышэння Святога Крыжа), які з’яўляецца найстарэйшым дзеючым каталіцкім храмам у Гродне і адным з найстарэйшых у заходняй Беларусі, ён быў асвечаны 13 траўня 1618 года.

katolik-gomel.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі