Усе навіны

Папа на Сусветны дзень хворага: любіць, несучы боль іншага

“Я горача жадаю, каб у нашым стылі хрысціянскага жыцця не было нястачы ў братэрскім вымярэнні, “самаранскім”, інклюзіўным, адважным, адказным і салідарным, якое мае свае глыбокія карані ў нашым адзінстве з Богам, у веры ў Езуса Хрыста”, — адзначыў Папа. 20 студзеня 2026 года ў Ватыкане было апублікавана пасланне Папы Льва XIV на 34-ы Сусветны дзень хворага. Ён пройдзе ў Касцёле ...

Читать далее »

У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча працаўнікоў чыгункі

18 студзеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прайшла аплаткавая сустрэча для працаўнікоў чыгункі. У сустрэчы ўзяў удзел біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп. У гаміліі ён засяродзіў увагу на трох дзеяннях, якія “ляжаць у аснове ўсяго хрысціянскага жыцця”: распазнаць Езуса, пайсці за Ім і даваць пра Яго сведчанне. Па словах біскупа, Бога можна не распазнаць ...

Читать далее »

Хрысціянства застаецца самай вялікай рэлігіяй планеты

Хрысціянства застаецца самай шматлікай рэлігіяй свету, аб’ядноўваючы 2,38 мільярда чалавек, сярод якіх найбуйнейшую групу – 1,2 мільярда – складаюць католікі. Паводле справаздачы «World Population Review», хрысціяне складаюць амаль траціну ад 8,3-мільярднага насельніцтва Зямлі. Найбольшая колькасць вернікаў пражывае ў Злучаных Штатах Амерыкі (213 мільёнаў) і Бразіліі (180 мільёнаў), аднак у працэнтных суадносінах лідзіруюць малыя дзяржавы: Ватыкан (100 працэнтаў), Усходні Тымор (99,6 ...

Читать далее »

У Сеуле стварылі хор і аркестр Сусветных дзён моладзі 2027

Арцыбіскуп Пітэр Чунг узначаліў інаўгурацыйную святую Імшу для хору і аркестра Сусветных дзён моладзі 2027 года, якія будуць суправаджаць галоўныя ўрачыстасці моладзевага форуму ў Сеуле. У суботу, 17 студзеня 2026 года, у капліцы “Familia” сеульскай катэдры пачаўся новы этап падрыхтоўкі да будучага моладзевага форуму. Спецыяльна створаныя хор і аркестр СДМ-2027 афіцыйна распачалі сваё служэнне падчас урачыстай літургіі, якую ўзначаліў арцыбіскуп ...

Читать далее »

Крыж вяртаецца ў французскі ландшафт. Унікальная місія грамадскіх актывістаў

Крыж ля дарогі. Фігура на скрыжаванні. Знак веры, упісаны ў пейзаж. У Францыі, дзе на працягу дзесяцігоддзяў хрысціянскія сімвалы знікалі з грамадскай прасторы, узнікае ціхі, але выразны рух абнаўлення. «The Catholic Herald» апісвае працу арганізацыі SOS Calvaires, якая аднаўляе крыжы і святыні, якія стагоддзямі фармавалі духоўную ідэнтычнасць Францыі. Яшчэ ў XVIII стагоддзі святы Людовік Марыя Грыньён дэ Манфор заклікаў вернікаў ...

Читать далее »

Партрэт Папы Льва XIV заняў сваё месца ў серыі папскіх партрэтаў пад столлю рымскай базілікі Святога Паўла

Мазаічны партрэт зроблены ў якасці «працягу папскага спісу» ў знакамітай серыі партрэтаў пад столлю рымскай базілікі Святога Паўла, ужо ўсталяваны на належным месцы. Размяшчэнне мазаікі з выявай Папы Льва XIV побач з выявамі пераемнікаў Святога Пятра ў базіліцы Святога Паўла за мурамі сведчыць пра вялікую традыцыю Касцёла, пра яе бесперапыннасць з часоў Святога Пятра. «Добра, што ў нас ёсць гэтыя ...

Читать далее »

Эўхарыстычнае адраджэнне ў ЗША: вера вяртаецца ў парафіі

Ініцыятыва “Нацыянальнае эўхарыстычнае адраджэнне” ў ЗША значна ўзмацніла веру ў рэальную прысутнасць Хрыста і падштурхнула католікаў да актыўнага валанцёрства. Вынікі шырокамаштабнага апытання “Share Your Perspective”, апублікаваныя 15 студзеня 2026 года, паказваюць станоўчую дынаміку ў рэлігійным жыцці амерыканскіх католікаў пасля трохгадовай ініцыятывы епіскапату ЗША. Вера ў рэальную прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі сярод актыўных вернікаў дасягнула 90 працэнтаў, што з’яўляецца значным ростам ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

12 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння! Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і ...

Читать далее »

В Кувейте появилась малая базилика

Торжественная церемония провозглашения церкви в Эль-Ахмади малой базиликой состоялась утром 16 января под предстоятельством кардинала Паролина. Визит ватиканского иерарха приурочен к торжествам по случаю присуждения церкви Пресвятой Богородицы Аравийской в Эль-Ахмади статуса малой базилики. Этот старейший храм Государства Кувейт (хотя речь идет о сравнительно недавних временах – храм был построен в 1948 году и затем обновлен в 57-м силами благотворителей). ...

Читать далее »

Апошні акт Юбілею: у Ватыкане замуравалі Святую Браму

У Базіліцы Святога Пятра прайшоў абрад закрыцця Святой Брамы, які стаў сімвалічным завяршэннем Юбілейнага 2025 года і захаваў памяць пра паломніцтва мільёнаў вернікаў. Вечарам 16 студзеня 2026 года ў Базіліцы Святога Пятра адбылася непублічная цырымонія муравання Святой Брамы, якую ўзначаліў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэсбітэр святыні. У пачатку сустрэчы іерарх узнёс словы ўдзячнасці за шматлікіх пілігрымаў, якія прайшлі праз Браму падчас ...

Читать далее »