З 13 па 15 сакавiка у Шчучыне пры парафiі Святой Тэрэзы Авiльскай адбудуцца рэкалекцыі «Вінаграднік Рахiлі».
Запрашаем тых, хто страцiў дзiцятка яшчэ ва ўлоннi, да нараджэння, у першую чаргу ў вынiку аборту, а таксама ў каго быў выкiдыш альбо мёртванароджанае дзiця.
Вельмi часта жанчына застаецца адна са сваiм болем, не маючы нават кагосьцi, каб паплакаць. Яна не мае права ўвогуле плакаць, таму што нiхто не лiчыць гэта праблемай. Але жанчына заўсёды застаецца мацi. Нават тады, калi яе дзiцятка не нарадзiлася.
Аборты — гэта трагедыя нашага часу. Бацькi страчваюць сваiх дзяцей, бабулi i дзядулi — сваiх унукаў, а дзецi — брацiкаў i сястрычак. Аборты датычаць усёй сям’i.
Таму на гэтыя рэкалекцыi могуць прыйсцi усе, у каго ў сям’i адбылася такая трагедыя: аборт, вакуум, унутрыматачная спіраль, выкідыш, мёртванароджанае дзiця. Могуць прыйсці таксама мужчыны, якія адчуваюць боль страты ненароджанага дзіцяці.
Запіс: +37529 306-22-22 (Вайбер, Тэлеграм), +37533 306-22-22
Адрас: г. Шчучын, вул.Савецкая 1.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
