Асізі: у першы дзень публічнага выстаўлення рэліквіі св. Францішка ўбачылі 18 тысяч чалавек

22 лютага, у першы дзень выстаўлення, рэліквіі святога Францішка ўшанавалі 18 тысяч пілігрымаў — амаль паўтары тысячы вернікаў кожную гадзіну. Паводле ацэнак, на працягу 30 дзён каля 400 тысяч вернікаў наведаюць і ўшануюць рэліквіі Асізскага Бедняка.

Засяроджана, кранальна, без сэлфі.

Як кажуць айцы-францішкане з кляштару Сакра-Канвента, наведванне адбываецца ў атмасферы засяроджанасці, малітвы, цярпення і спакою.

«Гэта праўда — святы Францішак жывы!» — сказаў айцец Джуліа Чэзарэа OFMConv, кіраўнік аддзела камунікацый асізскага францішканскага кляштару Сакра-Канвента.

«Тысячы людзей у атмасферы засяроджанасці, але таксама і радасці, увайшлі ў базіліку, каб пакланіцца смяротным парэшткам святога Францішка і пачуць у сваіх сэрцах яго ціхае слова дабрыні, якое падтрымлівае і дапамагае нам узрастаць.

Адчувальным знакам гэтай радаснай, але ўрачыстай атмасферы з’яўляецца цішыня, якая акружае базіліку: ніякіх мабільных тэлефонаў, ніякіх сэлфі, толькі глыбокія эмоцыі і духоўнасць. Мы шчыра дзякуем усім, хто прыйшоў, хто любіць Францішка і хто супрацоўнічае з намі, братамі, каб зрабіць гэтую падзею сапраўдным момантам братэрства».

Кожны пілігрым атрымлівае спецыяльную брашуру, а таксама падрыхтаваны спецыяльны часопіс пра святога Францішка як заступніка Італіі. Пачынаючы з 24 лютага, ён будзе даступны пры куплі газеты «Avvenire».

Амаль 400 тысяч зарэгістраваных пілігрымаў

Мерапрыемствы, звязаныя з публічным выстаўленнем рэліквій святога Францішка, асвятляюць 200 журналістаў, акрэдытаваных у Асізі, у тым ліку італьянскі тэлеканал RAI.

Гэтая першая ў гісторыі публічнае выстаўленне парэшткаў святога Францішка была арганізавана ў гонар Года Францішка — 800-годдзя пасля смерці бедняка з Асізі.

Паводле deon.pl
Фота: Vatican Media
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку