Архив меток: рэліквіі

У парафію ў Волме перададзены рэліквіі блаславёных мучанікаў з Пяршаяў

12 красавіка ў свята Божай Міласэрнасці вернікі касцёла Св. Яна Хрысціцеля ў Волме (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) віталі арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча, ксяндза Паўла Эйсманта і айца францішканіна Паўла Раманчука. Перад пачаткам святой Імшы айцец Павел бліжэй пазнаёміў парафіянаў з асобамі блаславёных мучанікаў з Пяршаяў айца Ахілеса і айца Германа, святароў з Ордэну святога Францішка ў часы Другой Сусветнай вайны. Прамоўца адзначыў, ...

Читать далее »

З касцёла ў Парыжы выкралі рэліквіі святога Вінцэта дэ Поля

Паліцыя расследуе крадзеж рэліквій Святога Вінцэнта дэ Поля. Магчыма, што рэліквіяр быў скрадзены арганізаванай групай злодзеяў, якія спецыялізуюцца на крадзяжы рэлігійных прадметаў і твораў мастацтва. Святы Вінцэнт дэ Поль (1581-1660) быў адной з вядучых фігур хрысціянскай дабрачыннасці ў Францыі. Ён прысвяціў сваё жыццё самым бедным, хворым і пакінутым дзецям. Гэты святар арганізаваў шматлікія акцыі дапамогі. Ён заснаваў дзве рэлігійныя абшчыны: ...

Читать далее »

Асізі: у першы дзень публічнага выстаўлення рэліквіі св. Францішка ўбачылі 18 тысяч чалавек

22 лютага, у першы дзень выстаўлення, рэліквіі святога Францішка ўшанавалі 18 тысяч пілігрымаў — амаль паўтары тысячы вернікаў кожную гадзіну. Паводле ацэнак, на працягу 30 дзён каля 400 тысяч вернікаў наведаюць і ўшануюць рэліквіі Асізскага Бедняка. Засяроджана, кранальна, без сэлфі. Як кажуць айцы-францішкане з кляштару Сакра-Канвента, наведванне адбываецца ў атмасферы засяроджанасці, малітвы, цярпення і спакою. «Гэта праўда — святы Францішак ...

Читать далее »

У гродзенскі касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы

7 верасня ў касцёл гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля былі ўрачыста ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы. Унясенне рэліквій здзейсніў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Святы Герард, культ якога цяпер развіваецца на Гродзеншчыне, належаў да Ордэну рэдэмптарыстаў, якія служаць у гэтай парафіі. Святы валодаў незвычайнай харызмай, з’яўляецца памочнікам у споведзі і апекуном тых, хто хоча мець дзяцей. У гаміліі на Імшы ў парафіяльным ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Яна Паўла II змешчаны ў гродзенскай парафіі, якая носіць яго тытул

22 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, у гродзенскую парафію, апекуном якой з’яўляецца гэты Папа, былі ўнесены яго рэліквіі. Унясенне рэліквій у капліцу гэтай маладой парафіі ў мікрараёне Пагараны здзейсніў віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза. У гэты дзень парафія, якая абрала сваім апекуном Вялікага Папу, блізкага і мудрага правадніка на шляхах веры, адзначала адпустовую ...

Читать далее »

Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле

29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...

Читать далее »

У Навагрудку з нагоды 80-годдзя мучаніцтва сясцёр назарэтанак адбудзецца ўнясенне абразоў намаляваных вядомымі мастакамі

29 ліпеня ў 12:00 у касцёле св. Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстае ўнясенне партрэтаў сясцёр мучаніц з Навагрудка разам з іх рэліквіямі. Унясенне ўзначаліць с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная настаяцельніца. Таксама ў касцёл навагрудскімі сем’ямі будуць унесеныя 11 абразоў мучаніц, с. Малгажата, выява расстралянага хлопчыка, капелан мучаніц – кс. Аляксандр Зянкевіч, біскуп Зыгмунт Лазінскі і графічная выява малітвы мучаніц перад пакутніцкай смерцю, ...

Читать далее »

Перэгрынацыя рэліквій благаславёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка

4 чэрвеня ва ўрачыстасць Святой Тройцы парафію Святой Сям’і і Святога Юрыя ў вёсцы Барсукі наведалі сёстры з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта с.Філатэя Ціхановіч, с.Кляра Волчэк і с. Лаўра Шукеловіч з Гродна. Пробашч парафіі кс. Юрый Бараўнёў сардэчна прывітаў гасцей і ўзначаліў урачыстую святую Імшу. Сястра Лаўра Шукеловіч пазнаёміла парафіян з гісторыяй жыцця сясцёр назарэтанак у Навагрудку і іх ...

Читать далее »

5000 рэліквій святых у адной капліцы… за межамі Ватыкана

Гэта самая вялікая калекцыя астанкаў святых за межамі Ватыкана. Было падлічана, што паміж 1868 і 1892 гадамі 800 валізак з рэліквіямі былі перавезены з Еўропы ў ЗША, у новапабудаваную капліцу св. Антонія ў Трой-Хіл. Як гэта адбылося? Капліца св. Антонія ў раманскім стылі знаходзіцца ў Трой-Хіл каля Пітсбурга, штат Пенсільванія. Пабудаваная ў 1880 годзе дзякуючы айцу Сютберту Молінгеру. Ён быў ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ прыбылі ў Мінскую парафію

У нядзелю, 23 кастрычніка вернікі парафіі Святога Яна Евангеліста і Святога Максіміліяна Марыя Кольбэ ў Мінску перажывалі важную і радасную падзею. У гэты дзень, падчас святой Імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Трэба адзначыць, што святы Папа з’яўляецца сапраўдным сябрам і заступнікам розных рухаў і супольнасцяў гэтай парафіі. Так, сваім апекуном Святога Айца ...

Читать далее »