Кардынал Конрад Краеўскі завяршае сваё шматгадовае служэнне ў Ватыкане, каб узначаліць архідыяцэзію ў роднай Польшчы, забіраючы з сабой досвед міласэрнасці і блізкасці да патрабуючых. Папа Леў XIV прызначыў кардынала Конрада Краеўскага арцыбіскупам-мітрапалітам Лодзінскім. Гэтая навіна заспела іерарха ў момант духоўнай гатоўнасці да новага этапу, які ён сам называе вяртаннем дадому. У інтэрв’ю для «Vatican News» кардынал прызнаўся, што прыняў прапанову ...
Читать далее »Усе навіны
Папа Леў XIV пра матэматыку як прароцтва надзеі ў лічбавым свеце
Святы Айцец заклікаў матэматыкаў стаць знакам надзеі, ператвараючы лічбавую сферу ў прастору братэрства і адказнага выкарыстання новых тэхналогій. З нагоды Міжнароднага дня матэматыкі, які сёлета праходзіць пад дэвізам “Матэматыка і надзея”, Леў XIV скіраваў пасланне ўдзельнікам святочнага вебінара. У дакуменце, падпісаным Дзяржаўным сакратаром кардыналам П’етра Паралінам, Пантыфік заахвоціў навукоўцаў паразважаць над сваёй роляй у свеце, які сутыкаецца з імклівым тэхналагічным ...
Читать далее »З касцёла ў Парыжы выкралі рэліквіі святога Вінцэта дэ Поля
Паліцыя расследуе крадзеж рэліквій Святога Вінцэнта дэ Поля. Магчыма, што рэліквіяр быў скрадзены арганізаванай групай злодзеяў, якія спецыялізуюцца на крадзяжы рэлігійных прадметаў і твораў мастацтва. Святы Вінцэнт дэ Поль (1581-1660) быў адной з вядучых фігур хрысціянскай дабрачыннасці ў Францыі. Ён прысвяціў сваё жыццё самым бедным, хворым і пакінутым дзецям. Гэты святар арганізаваў шматлікія акцыі дапамогі. Ён заснаваў дзве рэлігійныя абшчыны: ...
Читать далее »Міністранты ўсяго свету збяруцца ў Рыме ў 2028 годзе
Наступная Міжнародная пілігрымка міністрантаў у Рым пройдзе з 31 ліпеня па 4 жніўня 2028 года, сабраўшы дзясяткі тысяч юных вернікаў з Еўропы і ўсяго свету. Афіцыйная дата гэтага маштабнага форуму была абвешчана прадстаўнікамі Міжнароднага саюза міністрантаў (CIM) пасля аўдыенцыі ў Папы Льва XIV. Гэтая сустрэча, якая праходзіць кожныя чатыры-пяць гадоў, з’яўляецца адной з самых яркіх падзей у жыцці Касцёла, асабліва ...
Читать далее »Ліван просіць Святы Пасад выратаваць хрысціянскую прысутнасць
Ліван звярнуўся да Святога Пасада з просьбай аб медыяцыі і дапамозе для захавання хрысціянскіх супольнасцей на поўдні краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. Тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Лівана Юсефам Раджы і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам стала важным крокам у спробах спыніць эскалацыю канфлікту. Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “X” сам ліванскі палітык, ён звярнуўся да ...
Читать далее »“Святарства пачынаецца з глыбокіх адносін з Богам”: дзень засяроджання для святароў прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі
12 сакавіка адбыўся дзень засяроджання для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты дзень засяроджання быў другім у межах сёлетняга Вялікага посту. У праграме была канферэнцыя “Вернасць святарскай ідэнтычнасці – фундамент добрай будучыні Касцёла”, з якой выступіў біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім ...
Читать далее »Прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь» прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы ў Парыжы
З 2 па 5 сакавіка ў Парыжы адбылася Еўрапейская сустрэча «Радыё Марыя», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін. Сярод удзельнікаў былі і прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь». Сёння «Радыё Марыя» дзейнічае на пяці кантынентах — больш чым у 85 краінах свету, а вяшчанне вядзецца на 125 мовах. У гэтым годзе «Радыё Марыя Беларусь» адзначае 10-годдзе свайго вяшчання. Падчас сустрэчы адбыўся ...
Читать далее »Кардынал Паралін: Святы Пасад вядзе дыялог з усімі дзеля міру
Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін падкрэсліў важнасць дыпламатыі слова і мудрасці, нагадаў пра пакуты Касцёла ад гвалту на Блізкім Усходзе і папярэдзіў пра рызыку знікнення хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адказаў на пытанні журналістаў пасля сустрэчы, прысвечанай дыялогу паміж прадстаўнікамі хрысціянства, юдаізму і ісламу, у якой ён браў удзел 9 сакавіка 2026 года ў Рыме. Святы Пасад дапамагае шукаць мірныя ...
Читать далее »Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пройдуць у Гродзенскай семінарыі
З 27 па 29 сакавіка ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання, паведамляе Catholic.by. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы, асабліва міністранты, ад 14 гадоў. Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне: «Да чаго мяне кліча Бог?». Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з ...
Читать далее »Касцёл у сховішчы: будні іерусалімскіх католікаў падчас вайны
У Іерусаліме, дзе вуліцы Старога горада апусцелі, а Базіліка Гробу Пана застаецца закрытай, рэлігійнае жыццё перамясцілася ў бомбасховішчы і сутарэнні, стаўшы сімвалам трываласці веры сярод вайны. Рытм жыцця ў Святым Горадзе сёння дыктуюць не званы храмаў, а сірэны паветранай трывогі. Згодна з рашэннем ізраільскіх улад, касцёлы зачынены дзеля бяспекі, таму літургія і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праходзяць у падземных памяшканнях. Як ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!