Усе навіны

Адарацыя крыжа для моладзі ў духу Taize прайшла ў Гродне

21 сакавіка ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа прайшла адарацыя крыжа ў духу Taize для моладзі. Набажэнства праводзілася напярэдадні пятай нядзелі Вялікага посту – з гэтай нядзелі крыж, цэнтральны сімвал хрысціянства, у святынях закрываецца адмысловым палатном. Маладым вернікам, а таксама святарам іх парафій і законным сёстрам адарацыя давала магчымасць засяродзіцца, падумаць над сваім жыццём, нагадвала пра пакаянне, рыхтавала да ўспаміну ...

Читать далее »

Петербургские католики совершили «экстремальный» Крестный путь

«Экстремальный» Крестный путь прошел в пятницу, 20 марта, в Санкт-Петербурге. Участники из разных католических приходов города собрались, чтобы пройти Крестный путь по ночному городу одним из пяти маршрутов, где самый короткий – 11 км, самый длинный – 40 км, конечной точкой «экстремального» маршрута стала базилика святой Екатерины, сообщает сайт Архиепархии Божией Матери в Москве. В социальной сети VK, на странице ...

Читать далее »

Чэнстахова: адбылася нацыянальная пілігрымка абаронцаў чалавечага жыцця ў санктуарый Ясна Гура

46-я нацыянальная пілігрымка абаронцаў чалавечага жыцця ў санктуарый Ясна Гура адбылася 21 сакавіка. Абаронцы жыцця звярнуліся да ўрада з просьбай забяспечыць выкананне канстытуцыйнага права на жыццё, а таксама заклікалі заблакаваць планы па ўвядзенні абавязковай «санітарнай адукацыі» і аднавіць «адукацыю ў галіне сямейнага жыцця». Нацыянальная пілігрымка абаронцаў чалавечага жыцця ў Ясную Гару — адно з найбуйнейшых штогадовых сходаў супольнасці па абароне ...

Читать далее »

Эксперты і тэолагі: «Сацыяльныя сеткі могуць стаць «адкрытым кляштарам» для пакліканняў

Прысутнасць у лічбавым свеце — гэта ўжо не выбар, а місія. Міжнародны вэбінар з удзелам экспертаў і тэолагаў разгледзеў, як сацыяльныя сеткі трансфармуюцца ў сучасны «адкрыты кляштар». Адмаўляючыся ад фармату «інтэрнэт-тэлебачання» на карысць жывога дыялогу, рэлігійныя супольнасці шукаюць новыя спосабы суправаджэння моладзі ў распазнанні свайго паклікання, падкрэсліваючы, што ў прасторы, дзе дамінуюць алгарытмы, сапраўднасць сведчання застаецца вырашальнай. Напрыканцы лютага бягучага ...

Читать далее »

Святы Айцец атрымае “Медаль свабоды”

Папа Леў XIV атрымае 38-ы “Медаль свабоды” (Liberty Medal) ад Нацыянальнага канстытуцыйнага цэнтра (National Constitution Center) за намаганні ў прасоўванні свабод ва ўсім свеце, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Публічная цырымонія пройдзе каля «Independence Mall» у Філадэльфіі 3 ліпеня 2026 года, напярэдадні 250-й гадавіны заснавання Злучаных Штатаў. Як адзначылі арганізатары, высокая ўзнагарода падкрэслівае намаганні Святога Айца ў справе абароны рэлігійнай ...

Читать далее »

Монахи 900-летнего французского аббатства Ла-Трапп могут покинуть исторический монастырь

Монахи аббатства Ла-Трапп в Нормандии могут покинуть свой монастырь в 2028 году. Как объявило аббатство, этот шаг может положить конец 900-летней истории цистерцианского монашеского присутствия в Солиньи-ла-Трапп. Новость о предполагаемом закрытии исторического монастыря стремительно распространялась в последние недели, побудив 5 марта братьев обители опубликовать официальный пресс-релиз, сообщающий что «аббатство Ла-Трапп не закрылось и не продано», «вопреки распространившимся слухам, братья пребывают ...

Читать далее »

Папа Леў XIV пра адказнасць медыя ў часы “крыклівых слоў”

Папа Леў XIV накіраваў прывітальнае пасланне рэдакцыі італьянскага тэлеканала навін «Tgcom24», заклікаўшы журналістаў быць адказнымі за праўду і будаваць культуру сустрэчы ў сучасным грамадстве. З нагоды 25-годдзя заснавання італьянскай інфармацыйнай сеткі Пантыфік выказаў удзячнасць за штодзённую службу медыя на карысць грамадства. У свеце, дзе словы ў інтэрнэце занадта часта становяцца “крыклівымі”, задача сродкаў масавай камунікацыі ператвараецца ў асаблівую місію, якая ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V Нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастырскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі. Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты!  Сёння перажываем V Нядзелю Вялікага посту. Праз удзел у набажэнствах Вялікага посту ...

Читать далее »

Кардынал Гуджэроці: дапамагчы Святой Зямлі выжыць

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі падчас збору ахвяраванняў. У кантэксце вайны гэтыя сродкі стануць пытаннем выжывання для многіх вернікаў. Традыцыйны збор ахвяраванняў на карысць хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе адбудзецца ў Вялікую пятніцу. Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў звярнуўся да ўсяго каталіцкага свету з гарачым заклікам праявіць салідарнасць. У інтэрв’ю журналісту Стэфана Ляшчынскаму з “Vatican News” ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з былымі аднакласнікамі

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 сакавіка 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Леў XIV сустрэўся з групай сваіх былых аднакласнікаў, якія прыехалі з ЗША. “Мы на агульнай аўдыенцыі, каб паказаць яму нашу блізкасць і зноў абняць нашага былога аднакласніка, які сёння з’яўляецца 266-м наступнікам Пятра”, — падзяліліся радасцю дзесяць выпускнікоў Школы Найсвяцейшай Марыі ў чыкагскім раёне ...

Читать далее »