Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі… Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўленыя” (1Кар 15, 20.22) Супакой у свеце, які няспынна страсаюць ваенныя канфлікты, застаецца настолькі пажаданай, наколькі і вельмі крохкай каштоўнасцю. У гэтым кантэксце штораз больш актуальнымі становяцца словы Уваскрослага Езуса Хрыста да сваіх ...
Читать далее »Усе навіны
Крыжовы шлях у Калізеі 2026: зло перамагаецца любоўю, а не сілай
У медытацыях Крыжовага шляху, які пройдзе ў Калізеі вечарам 3 красавіка 2026 года, айцец Патон разважае пра адказнасць за ўладу і годнасць чалавека ў сучасным свеце. Сённяшнія тэксты для традыцыйнага начнога набажэнства ў рымскім Калізеі з удзелам Папы Льва XIV падрыхтаваў айцец Франчэска Патон, былы кустод Святой Зямлі. Яго разважанні не абмяжоўваюцца пабожнай абстракцыяй, а становяцца глыбокім аналізам рэчаіснасці, дзе ...
Читать далее »Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой Зямлі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі. Падтрымка хрысціян у Святой Зямлі «Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35) Браты і сёстры! Перажываючы Пасхальны Трыдуум, асабліва Вялікую Пятніцу, мы ...
Читать далее »Бог давярае нам. Аднаўленне святарскага “запавету” і асвячэнне алеяў падчас Імшы Хрызма ў Віцебску
1 красавіка, у Вялікую сераду, у Катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага па добрай традыцыі сабраліся святары з усёй Віцебскай дыяцэзіі каб аднавіць святарскія абяцанні і асвяціць алей хрызма, алей катэхумэнаў і алей, якім намашчаюць хворых. Калі вернікі збіраліся на св. Імшу, а міністранты і хор старанна рыхтаваліся да здзяйснення сваіх паслуг, зусім побач з касцёлам, у канферэнц-зале, адбывалася яшчэ адна цікавая ...
Читать далее »Молімся разам з Папам: за святароў, якія перажываюць крызіс
Папа Леў XIV заклікае ўвесь Касцёл маліцца за святароў, якія перажываюць крызіс. Відэаролік з інтэнцыяй на красавік 2026 года быў апублікаваны на канале Папскай сусветнай сеткі малітвы ў “Youtube”. “Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы”, — так гучыць малітоўная ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання
З 27 па 29 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання. Удзельнічала больш за 50 чалавек з розных дыяцэзій. Паколькі рэкалекцыі адбыліся ў перыяд Вялікага посту, яны праходзілі пад назвай “Езус Хрыстус – мой Валадар, які насіў цярновы вянок”. Праграма першага дня ўключала святую Імшу, якая цэлебравалася за мір у свеце, ...
Читать далее »Падарожжы, пасвячэнні і ўрачыстасці: расклад цэлебрацый Папы
Святы Пасад апублікаваў падрабязны план дзейнасці Папы Льва XIV на бліжэйшыя месяцы. Папа здзейсніць некалькі замежных падарожжаў, наведае магілу святога Аўгустына, удзеліць прэзбітэрскія і біскупскія пасвячэнні. Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што з 13 па 23 красавіка 2026 года Папа Леў XIV здзейсніць Апостальскае падарожжа на афрыканскі кантынент, падчас якога наведае чатыры краіны: Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею. 26 ...
Читать далее »У Польшчы перад Вялікаднем адбудзецца штогадовая акцыя «Ноч споведзі»
Дзясяткі касцёлаў па ўсёй Польшчы ўжо падалі заяўку да ўдзелу ў штогадовай акцыі «Ноч споведзі», якая арганізуецца перад Вялікаднем. Большасць касцёлаў далучацца да ініцыятывы ў Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу. У многіх з іх святары будуць спавядаць усю ноч. Ініцыятыва «Ноч споведзі» з’яўляецца адказам на духоўныя патрэбы сучаснага чалавека і ўзрастаючы тэмп жыцця. Ноччу споведзі могуць скарыстацца не толькі занятыя ...
Читать далее »Іерусалім: іерархам забаранілі ўвайсці ў Базіліку Гробу Пана
Ізраільская паліцыя не дазволіла кардыналу П’ербатысту Піцабалу, Лацінскаму Патрыярху Іерусаліма, і кустоду Святой Зямлі, айцу Франчэска Эльпу, увайсці ў Базіліку Гробу Пана, дзе яны павінны былі цэлебраваць Літургію Пальмовай нядзелі. У супольнай заяве Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма і Кустодыі Святой Зямлі забарона была названа “яўна неабгрунтаванай і непрапарцыйнай мерай”. “Гэта паспешлівае і ў корані памылковае рашэнне, заснаванае на неправамерных меркаваннях, уяўляе ...
Читать далее »В’етнам — краіна, дзе за мінулы год было пабудавана 200 касцёлаў
У інтэрв’ю Asia News Апостальскі Нунцый біскуп Марэк Залеўскі выказаў сваё захапленне жыццяздольнасцю Касцёла ў гэтай краіне, дзе католікі складаюць 7% насельніцтва: «Толькі ў 2025 годзе па ўсёй краіне было пабудавана больш за 200 касцёлаў, кананічных дамоў, касцельных будынкаў і іншых падобных збудаванняў». Жыццёздольнасць паўночных дыяцэзій 150 святынь размешчаны ў паўночных дыяцэзіях, дзе многія касцельныя ўладанні «доўгі час занядбаныя з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!