Усе навіны

З касцёла ў Парыжы выкралі рэліквіі святога Вінцэта дэ Поля

Паліцыя расследуе крадзеж рэліквій Святога Вінцэнта дэ Поля. Магчыма, што рэліквіяр быў скрадзены арганізаванай групай злодзеяў, якія спецыялізуюцца на крадзяжы рэлігійных прадметаў і твораў мастацтва. Святы Вінцэнт дэ Поль (1581-1660) быў адной з вядучых фігур хрысціянскай дабрачыннасці ў Францыі. Ён прысвяціў сваё жыццё самым бедным, хворым і пакінутым дзецям. Гэты святар арганізаваў шматлікія акцыі дапамогі. Ён заснаваў дзве рэлігійныя абшчыны: ...

Читать далее »

Міністранты ўсяго свету збяруцца ў Рыме ў 2028 годзе

Наступная Міжнародная пілігрымка міністрантаў у Рым пройдзе з 31 ліпеня па 4 жніўня 2028 года, сабраўшы дзясяткі тысяч юных вернікаў з Еўропы і ўсяго свету. Афіцыйная дата гэтага маштабнага форуму была абвешчана прадстаўнікамі Міжнароднага саюза міністрантаў (CIM) пасля аўдыенцыі ў Папы Льва XIV. Гэтая сустрэча, якая праходзіць кожныя чатыры-пяць гадоў, з’яўляецца адной з самых яркіх падзей у жыцці Касцёла, асабліва ...

Читать далее »

Ліван просіць Святы Пасад выратаваць хрысціянскую прысутнасць

Ліван звярнуўся да Святога Пасада з просьбай аб медыяцыі і дапамозе для захавання хрысціянскіх супольнасцей на поўдні краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. Тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Лівана Юсефам Раджы і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам стала важным крокам у спробах спыніць эскалацыю канфлікту. Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “X” сам ліванскі палітык, ён звярнуўся да ...

Читать далее »

“Святарства пачынаецца з глыбокіх адносін з Богам”: дзень засяроджання для святароў прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі

12 сакавіка адбыўся дзень засяроджання для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты дзень засяроджання быў другім у межах сёлетняга Вялікага посту. У праграме была канферэнцыя “Вернасць святарскай ідэнтычнасці – фундамент добрай будучыні Касцёла”, з якой выступіў біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім ...

Читать далее »

Прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь» прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы ў Парыжы

З 2 па 5 сакавіка ў Парыжы адбылася Еўрапейская сустрэча «Радыё Марыя», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін. Сярод удзельнікаў былі і прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь». Сёння «Радыё Марыя» дзейнічае на пяці кантынентах — больш чым у 85 краінах свету, а вяшчанне вядзецца на 125 мовах. У гэтым годзе «Радыё Марыя Беларусь» адзначае 10-годдзе свайго вяшчання. Падчас сустрэчы адбыўся ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: Святы Пасад вядзе дыялог з усімі дзеля міру

Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін падкрэсліў важнасць дыпламатыі слова і мудрасці, нагадаў пра пакуты Касцёла ад гвалту на Блізкім Усходзе і папярэдзіў пра рызыку знікнення хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адказаў на пытанні журналістаў пасля сустрэчы, прысвечанай дыялогу паміж прадстаўнікамі хрысціянства, юдаізму і ісламу, у якой ён браў удзел 9 сакавіка 2026 года ў Рыме. Святы Пасад дапамагае шукаць мірныя ...

Читать далее »

Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пройдуць у Гродзенскай семінарыі

З 27 па 29 сакавіка ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання, паведамляе Catholic.by. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы, асабліва міністранты, ад 14 гадоў. Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне: «Да чаго мяне кліча Бог?». Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з ...

Читать далее »

Касцёл у сховішчы: будні іерусалімскіх католікаў падчас вайны

У Іерусаліме, дзе вуліцы Старога горада апусцелі, а Базіліка Гробу Пана застаецца закрытай, рэлігійнае жыццё перамясцілася ў бомбасховішчы і сутарэнні, стаўшы сімвалам трываласці веры сярод вайны. Рытм жыцця ў Святым Горадзе сёння дыктуюць не званы храмаў, а сірэны паветранай трывогі. Згодна з рашэннем ізраільскіх улад, касцёлы зачынены дзеля бяспекі, таму літургія і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праходзяць у падземных памяшканнях. Як ...

Читать далее »

Працуючая мама кожную раніцу праводзіць Ружанец у … Instagram!

Яе мэта — выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і адначасова прыцягнуць 100 мільёнаў чалавек да малітвы разам з ёй. Наступным разам, калі вы будзеце шкадаваць пра небяспеку сацыяльных сетак, успомніце наступнае: на працягу шасці месяцаў кожную раніцу ў 6:45 200 чалавек моляцца на ружанцы ў прамым эфіры ў Instagram праз старонку @manyhailmarysatatime. Кожны дзень Крысцін запрашае розных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі памаліцца разам ...

Читать далее »

Германія: у саборы Кёльна цяпер будуць браць плату за ўваход

Наведвальнікам знакамітага Кёльнскага сабора, адной з самых вядомых нямецкіх архітэктурных славутасцяў, з гэтага часу прыйдзецца плаціць за ўваход. Такое рашэнне было прынята з-за няздольнасці касцельных уладаў самастойна пакрыць выдаткі на ўтрыманне будынка, якія пастаянна растуць. Як піша выданне Crux, капітул сабора абвясціў, што плата за ўваход для турыстаў будзе ўведзена ў другой палове гэтага года, аднак дакладны памер збору пакуль ...

Читать далее »