Усе навіны

Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі

Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі

Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...

Читать далее »

Плошчу святога Пятра на Вялікдзень упрыгожаць 35 тысяч кветак

Плошча святога Пятра ў Ватыкане на Вялікдзень ператворыцца ў квітнеючы сад. Яе ўпрыгожаць 35 тысяч кветак і іншых раслін з Нідэрландаў. Фларыстычнае афармленне стане сведчаннем радасці Уваскрасення Хрыста. Расліны прывязуць у Ватыкан з Нідэрландаў на грузавіку. У Вялікую пятніцу работнікі Ватыканскіх садоў у супрацоўніцтве з дызайнерам кветкавых кампазіцый Даніэлай Кану, кветкаводамі з Нідэрландаў і выкладчыкамі фларыстыкі са Славеніі зоймуцца стварэннем ...

Читать далее »

У красавіку стартуюць «Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да ўдзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Пачатак сустрэч — 11 красавіка (аўторак), 19.00. Папярэдні запіс абавязковы: +37529 652-11-44 “Вечары для закаханых” —  гэта дзевяць сустрэч (раз на тыдзень), заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых “закаханых” адносін.  Даюць магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, ...

Читать далее »

У Мінску адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда

У араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда. Удзельнікамі былі каманды араторыяў з Мінска, Смаргоні, Бараўлянаў і Дзятлава. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарам спаборніцтваў і спонсарам мерапрыемства ў супрацоўніцтве з кс. Алегам Каралёвым SDB, адказным за Аратарыяду, святарамі салезіянамі, салезіянамі супрацоўнікамі, сёстрамі ...

Читать далее »

Святы Айцец ўзначаліць літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх

Папа Францішак правядзе літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх – у тым самым месцы, дзе распачынаў Вялікі тыдзень дзесяць гадоў таму, на самым пачатку свайго пантыфікату. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што 6 красавіка 2023 года Папа Францішак адправіцца ў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, дзе ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана. Гэтая літургія пройдзе ў ...

Читать далее »

Послание Папы Римского запустят в космос

Послание «веры и надежды», впервые произнесенное Папой Римским Франциском в разгар коронавирусного карантина 2020 года, будет отправлено в космос, объявили в Ватикане, сообщает astronews.ru. Речь Понтифика, молящегося в одиночестве на пустой площади Святого Петра, была превращена в «нанокнигу» шириной менее 2 мм, которая будет запущена на орбиту 10 июня. Она облетит Землю на специально построенном спутнике на высоте около 525 ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Папу Францішка выпісалі з бальніцы

Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...

Читать далее »

Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля

Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...

Читать далее »