Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да ўдзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom).
Пачатак сустрэч — 11 красавіка (аўторак), 19.00.
Папярэдні запіс абавязковы: +37529 652-11-44
“Вечары для закаханых” — гэта дзевяць сустрэч (раз на тыдзень), заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых “закаханых” адносін. Даюць магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у паўсядзённым жыцці. Дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь, выкарыстоўваючы прынцыпы дыялогу ў будаванні сапраўдных адносін.
На працягу вечароў будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Вы таксама зможаце адкрыцца адзін аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і спелых адносін у будучым сужэнскім жыцці.
Для каго створана праграмма «Вечароў для закаханых»?
- створана для пар любога ўзросту, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў або канфесій,
- для закаханых, якія гатовы працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер і ўзаемаразуменне,
- а таксама для тых, хто плануе стварыць сям’ю або рыхтуецца да шлюбу.
Праграма «Вечароў» дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання маладых адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.
Можна прымаць ўдзел, нават калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.
Некаторыя водгукі з мінулых вычароў:
“За гэты кароткі час мы даведаліся пра сябе больш, чым за тры гады, якія прайшлі з таго часу, як мы пазнаёміліся. Гэта вялізны крок, які мы разам з каханым зрабілі, каб быць разам. Мы адчувалі розныя пачуцці — адны былі прыемныя, радасныя, іншыя — сумныя. Вечары адказалі на нашыя пытанні, з якімі мы прымалі ўдзел. Мы ведаем, што перад намі яшчэ шмат працы, але мы хочам працаваць над нашымі адносінамі разам”.
“Тое, што я тут пачуў, я хацеў бы надоўга запомніць. Цяпер мне здаецца, што я буду так жыць, але калі прыйдзе штодзённасць, я магу не быць у гэтым такім упэўненым. Таму мы ў нашым будучым сужэнскім жыцці павінны нагадваць адзін аднаму пра гэтыя найважнейшыя каштоўнасці, пра якія мы тут пачулі, і весці дыялог не толькі ў цяжкіх момантах, але кожны дзень.”
Запрашаем запісацца і прайсці сапраўдны квэст для сваіх закаханых адносін: +37529 652-11-44
для друку