Плошчу святога Пятра на Вялікдзень упрыгожаць 35 тысяч кветак

Кветкі з Нідэрландаў на плошчы святога Пятра ў Вялікдзень

Плошча святога Пятра ў Ватыкане на Вялікдзень ператворыцца ў квітнеючы сад. Яе ўпрыгожаць 35 тысяч кветак і іншых раслін з Нідэрландаў.

Фларыстычнае афармленне стане сведчаннем радасці Уваскрасення Хрыста. Расліны прывязуць у Ватыкан з Нідэрландаў на грузавіку.

У Вялікую пятніцу работнікі Ватыканскіх садоў у супрацоўніцтве з дызайнерам кветкавых кампазіцый Даніэлай Кану, кветкаводамі з Нідэрландаў і выкладчыкамі фларыстыкі са Славеніі зоймуцца стварэннем дэкарацыі з галандскіх кветак і раслін.

У 2020 і 2021 гадах з прычыны пандэміі цэнтральныя святкаванні Вялікадня ў Ватыкане былі вельмі абмежаванымі, таму сюды не прывозілі галандскіх цюльпанаў і нарцысаў. У 2022 годзе традыцыя, якой амаль 40 гадоў, узнавілася.

У Вялікдзень, 9 красавіка 2023 года, на плошчы святога Пятра Францішак узначаліць святочную Эўхарыстыю, пасля якой, з цэнтральнай лоджыі галоўнага каталіцкага храма скіруе пасланне міру і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі