Усе навіны

«Струны душы» айца Яўгена Голуба

Герой праекта «Добрыя людзі» — каталіцкі святар-францішканін з Івянца. Яшчэ школьнікам ён прыходзіў у касцёл, дзе прыглядаўся да мудрых манахаў, ордэн якіх у пасёлку з’явіўся яшчэ ў пачатку 18-га стагоддзя. Чаму вырашыў стаць адным з іх? Адчуў, што яго месца тут — у каталіцкім манастыры сярод сваіх людзей…

Читать далее »

Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй свету

Cпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, — заклікаў Святы Айцец 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, «уваскрасенне і ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2023

“Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў” (Мц 28, 5-6) Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада

У сераду, 5 красавіка, упершыню вуліцамі Навагрудка прайшоў Крыжовы шлях, у якім прыняло удзел каля 300 чалавек. Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтавалі сем’і Навагрудскай парафіі. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і перапрашалі за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў супраць жонак, грахі жонак адносна мужоў, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў. Нягледзячы на крыху ...

Читать далее »

Вячэра Пана: Святы Айцец маліўся з непаўналетнімі вязнямі

Папа правёў літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх Casal del Marmo. Дзесяць гадоў таму, на самым пачатку свайго пантыфікату, ён ужо пачынаў тут Вялікі тыдзень. 6 красавіка 2023 года Святы Айцец наведаў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана з удзелам вязняў і персаналу пенітэнцыярнай структуры. Літургія прайшла ў прыватнай форме, але ...

Читать далее »

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. «Гэта чыніце на маю памяць» — сказаў Хрыстос падчас апошняй вячэры. У ноч перад сваімі пакутамі, Ён падзяліўся ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску

5 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма. На пачатку св. Імшы іерарх павіншаваў прысутнага архімандрыта Сяргея Гаека, які ад нядаўняга часу з’яўляецца адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і прывітаў святароў і вернікаў. У казанні біскуп Алег разважаў над місіяй святара: “Хрыстовае святарства прызначана памнажаць Божую хвалу, таму жыццё і служэнне ...

Читать далее »

Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі

Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...

Читать далее »

Глядзець у будучыню з надзеяй: велікодны абед для бедных прайшоў у Гродна

4 красавіка ў Гродна з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы ўдзельнічала каля 200 чалавек. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. ...

Читать далее »

У Віцебску прайшлі рэкалекцыі па тэме вызвалення ад алкагольнай залежнасці

З 30 сакавіка па 1 красавіка ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзілі рэкалекцыі “Радасць духоўнай свабоды”. Падчас рэкалекцый, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкнуліся з залежнасцю, але змаглі стаць на шлях аздараўлення, дзяліліся сваімі гісторыямі з парафіянамі. У першы дзень рэкалекцый пасля св. Імшы выступіў прадстаўнік руху АА (ананімныя алкаголікі). Ён коратка распавёў гісторыю сваёй хваробы і шляху ...

Читать далее »