Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам.

Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі.

«Гэта чыніце на маю памяць» — сказаў Хрыстос падчас апошняй вячэры. У ноч перад сваімі пакутамі, Ён падзяліўся вялікай Таямніцай і вялікім Дарам — сакрамантамі Эўхарыстыі і святарства.

Дарагія святары, нашыя пастыры, сёння Езус Хрыстус прыходзіць да нас праз Вашыя рукі, Вашыя вусны абвяшчаюць Божае слова, праз Вашую паслугу мы дакранаемся да Міласэрнасці Божай падчас сакраманту споведзі.

У Вялікі чацвер мы дзякуем Езусу Хрысту за сакраманты Эўхарыстыі і святарства. І дзякуем Вам за тое, што адказваеце «так» на Яго заклік.

Жадаем сэрца, што палае Божай любоўю, мудрасці, каб несці Хрыста кожнаму чалавеку, і мужнасці, каб будаваць Божае Валадарства ў няпростыя сучасныя часы.

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі